Фестываль-кірмаш “Дажынкі-2019”

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Цікава, з шырокім размахам, у цёплай сяброўскай атмасферы прайшоў у Браславе абласны фестываль-кірмаш “Дажынкі-2019”. На ім былі ўшанаваны лепшыя працаўнікі аграпрамысловага комплексу Віцебшчыны.

Кірмаш-2019-сцэна

У складзе дэлегацыі Глыбоцкага раёна, якую ўзначальваў старшыня райвыканкама Аляксандр Шубскі, былі работнікі райвыканкама, раённага Савета дэпутатаў, кіраўнікі і спецыялісты сельскай гаспадаркі,  пераможцы і прызёры абласнога спаборніцтва, перадавікі вытворчасці.

На-сайт

 Сем чалавек атрымалі ўзнагароды за плённую працу. Сярод іх – Сяргей Зелянкевіч з  ААТ “Глыбоцкі камбікормавы завод”, які ад пачатку і да канца жніва быў сярод лідараў рэспубліканскага і абласнога спаборніцтва і ўпершыню ў гісторыі раёна намалаціў больш за 4 тысячы тон зерня. Узнагароду на галоўнай сцэне свята перадавому камбайнеру ўручыў старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў.

На-сайт-1

У розных намінацыях узнагароды атрымалі камбайнеры ААТ “Глыбоцкі камбікормавы завод” Канстанцін і Мікіта Скрабнеўскія, механізатар ААТ “Глыбоцкі камбікормавы завод” Аляксандр Харэвіч, вадзіцель ААТ “Чарневічы” Аляксей Бортнік, галоўны інжынер УП “Верхняе” Міхаіл Мурзіч, генеральны дырэктар ААТ “Глыбоцкі камбікормавы завод” Алег Скрабнеўскі.

Кірмаш-2019

У мерапрыемствах фестывалю-кірмашу прынялі ўдзел многія творчыя калектывы Глыбоччыны.

Кірмаш-2019-2

Кірмаш-2019--1

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: