Глыбокае наведаў міністр аховы здароўя

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

27 верасня ў ходзе рабочай паездкі па краіне ў Глыбоцкай раённай бальніцы пабывалі міністр аховы здароўя краіны  Уладзімір Каранік і  яго першы намеснік Дзмітрый Піневіч.

DSC_7568

Падчас сустрэчы з калектывам райбальніцы, у якой прынялі ўдзел начальнік упраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама Юрый Дзеркач, старшыня райвыканкама Аляксандр Шубскі і  яго намеснік па  сацыяльных пытаннях Тарасевіч.  Уладзімір Каранік адзначыў, што здароўе людзей – гэта  нацыянальнае багацце і клопат пра яго павінен быць адпаведным.

DSC_7529

—Сістэма аховы здароўя павінна быць мабільнай і манеўранай, эфектыўнай у плане выніковасці лячэння і фінансава эканомнай. Адпаведна патрабаванням часу і запытам грамадзян мы ўдасканальваем сістэму падрыхтоўкі прафесійных кадраў, карэкціруем метады і формы работы, праводзім аптымізацыю  рабочых працэсаў. Але якія змены не адбываліся б у нашай сферы,  на першым месцы была і застаецца якасць і пашырэнне спектра аказваемых насельніцтву медыцынскіх паслуг. А гэта напрамую залежыць ад узроўню падрыхтаванасці спецыялістаў і іх  матывацыі. Таму, каб  маладыя кадры, адпрацаваўшы  два-тры гады, не з’язджалі ў вобласць ці ў сталіцу, трэба прапанаваць ім такі сацыяльны пакет, які ўтрымаў бы іх у райцэнтры і стымуляваў  працаваць выдатна, — гаварыў Уладзімір Сцяпанавіч.

DSC_7582

Ён расказаў пра ідэю стварэння ў раёнах апорных медыцынскіх цэнтраў профільнай накіраванасці, якія будуць аснашчаны новым сучасным абсталяваннем замежнай вытворчасці.

DSC_7574

—Жыхарам рэгіёна не прыйдзецца ехаць у Віцебск ці Мінск —  бясплатную кваліфікаваную медыцынскую дапамогу яны змогуць атрымліваць на месцы. Але зноў жа, без адпаведна падрыхтаваных і зацікаўленых у рабоце спецыялістаў, карысць ад гэтага абсталявання будзе нулявая, — зазначыў міністр.

DSC_7555

Яго цікавілі забяспечанасць устаноў аховы здароўя Глыбоччыны маладымі спецыялістамі і тыя меры, якія прымае адміністрацыя, каб яны засталіся працаваць на месцы першага размеркавання. Дзе жывуць і колькі зарабляюць маладыя спецыялісты ў раёне? Ці задавальняюць іх умовы работы і якія планы яны маюць на перспектыву? Наколькі шчыльны аперацыйны графік у хірургаў і па якіх прычынах найчасцей  праводзіцца хірургічнае ўмяшанне? Як працуе аддзяленне анестэзіялогіі і  рэанімацыі? Якое абсталяванне і апаратура ў дапамогу ўрачам там ёсць? Якая нараджальнасць на Глыбоччыне? Які сярэдні заробак ва ўрачоў і малодшага медперсаналу?  Адказы на гэтыя пытанні  Уладзіміру Сцяпанавічу  ў ходзе сустрэчы давалі галоўны ўрач Глыбоцкай ЦРБ Вячаслаў Сабыніч, яго намеснік па медыцынскай часці Святлана Макаранка,  загадчык хірургічнага аддзялення Аляксей Кабуш,  загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Пётр Васілевіч, малады спецыяліст, урач-неўролаг тэрапеўтычнага аддзялення Анастасія Маскалёва.

DSC_7589

—Ваш калектыў прафесійна граматны. Глыбоцкая райбальніца  знаходзіцца на добрым  рахунку ў вобласці.  Бачна, што  вы  аптымістычна настроены на працу, а таму жадаю вам поспехаў і плёну ў нялёгкай, але пачэснай службе, — сказаў, завяршаючы сустрэчу, Уладзімір Каранік.



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: