З ГЛЫБОКАГА – У БРАСЛАЎ, НА «ДАЖЫНКІ»!

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

На фестываль-кірмаш “Дажынкі-2019” адправіцца дэлегацыя Глыбоцкага раёна на чале са старшынёй райвыканкама Аляксандрам Шубскім. У складзе дэлегацыі – кіраўнікі, спецыялісты, пераможцы спаборніцтва на сёлетнім жніве.

На-сайт-1

Сем чалавек з раёна атрымаюць узнагароды. Гэта генеральны дырэктар ААТ “Глыбоцкі камбікормавы завод” Алег Скрабнеўскі, старшыя камбайнеры гэтага ж прадпрыемства Сяргей Зелянкевіч, Канстанцін Скрабнеўскі, камбайнер Мікіта Скрабнеўскі, галоўны інжынер сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Верхняе” ААТ “Глыбоцкі камбікормавы завод” Міхаіл Мурзіч, трактарыст ААТ “Глыбоцкі камбікормавы завод”  Аляксандр Харэвіч, вадзіцель ААТ “Чарневічы” Аляксей Бортнік.

У час  жніва на старонках “ВГ” мы расказвалі пра працоўныя поспехі Сяргея Зелянкевіча, маладзёжнага экіпажа камбайнераў у складзе Канстанціна і Мікіты Скрабнеўскіх, вадзіцеля Аляксея Бортніка. Прадоўжым размову пра перадавікоў сельска-
гаспадарчай вытворчасці, узнагароджаных на “Дажынках-2019”, у адным з бліжэйшых нумароў газеты.

*  *  *

Штогод на фестывалі-кірмашы “Дажынкі”  праходзяць выставы снапоў, якія сімвалізуюць ураджайнасць нашых палёў, багацце нашага краю.

 Святочны сноп к фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2019” падрыхтавалі работнікі Глыбоцкага Дома рамёстваў: майстар па дрэве Віктар Дудкевіч,  майстар па саломапляценні Юлія Арэхава,  майстар па вышыўцы Валянціна Логвін і майстар па вышыўцы Падсвільскага філіяла Дома рамёстваў Алена Мацюшонак.

Прыгожым, каласістым атрымаўся сноп. Несумненна, ён будзе адным з лепшых на выставе ў Браславе. А прадстаўляюць яго нашым чытачам глыбоцкія майстры Арцём і Таццяна Фаміны (на здымку).



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: