РАЁННАЙ ГАЗЕЦЕ «ВЕСНІК ГЛЫБОЧЧЫНЫ» – 80 ГАДОЎ

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

“Весніку Глыбоччыны” – 80 гадоў. Неяк нязвыкла гучыць. Раённая газета, як заўсёды, маладая, а тут — 80. І насамрэч, глыбоцкая раёнка — сучаснае перыядычнае выданне, адпавядаючае ўсім існуючым сёння параметрам для друкаваных сродкаў массавай інфармацыі. Заснаваная ў 1939 годзе мінулага стагоддзя, наша газета самая што ні ёсць сучасная, бо на яе старонках складаецца летапіс цяперашняга жыцця  краю, адлюстроўваюцца падзеі сённяшніх дзён. А 80 – усяго толькі лічбавы паказчык, своеасаблівая мера зробленага, напісанага, надрукаванага, адлюстраванага на фотаздымках не адным пакаленнем журналістаў, няштатных аўтараў, друкароў…

1

Багатая і цікавая гісторыя газеты, якая нарадзілася ў той час, калі ў наш край, як і ў іншыя раёны Заходняй Беларусі, прыйшла Савецкая ўлада. Называлася яна тады “За свабоднае жыццё”. Да Вялікай Айчыннай вайны пабачылі свет 229 нумароў. Рэгулярна стала выдавацца газета з 8 студзеня 1946 года. У канцы 50-ых гадоў насіла назву “Сцяг камунізму”, пасля выходзіла пад лагатыпам “Шлях Перамогі”, з 1991 года – “Веснік Глыбоччыны”.

На працягу ўсяго гэтага часу ўмацоўваліся і памнажаліся традыцыі, фарміраваўся адметны творчы почырк калектыву рэдакцыі. Глыбоцкая раённая газета на медыпрасторы Віцебшчыны заняла пачэснае месца. На яе старонках усебакова адлюстроўваецца жыццё рэгіёна, праслаўляецца чалавек працы. У гэтым жа накірунку шчыруе і сённяшні калектыў установы “Рэдакцыя раённай газеты “Веснік Глыбоччыны”. Пры падтрымцы заснавальнікаў – Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта і Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў – выпускаецца газета, якая вызначаецца шырокай тэматыкай. Журналісты раёнкі заўсёды ў творчым пошуку, рэалізуць разнастайныя праекты. З дапамогай няштатнага аўтарскага актыву, друкароў Наваполацкай друкарні, работнікаў раённага вузла паштовай сувязі, калектываў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна ствараецца, дастаўляецца людзям сучасны медыйны прадукт.

Такім чынам, паважаныя нашы чытачы, партнёры, сябры і дарадцы, атрымоўваецца, што 80-годдзе газеты – гэта ўсеагульнае раённае свята. А таму, прымаючы з гэтай нагоды цёплыя віншавванні і пажаданні, мы шчыра дзякуем нашым дарагім ветэранам, якія зрабілі свой важкі ўклад у развіццё газетнай справы,  усім, хто зараз дапамагае нам ствараць летапіс глыбоцкага краю — любай і мілай сэрцу малой радзімы. І няхай у наступныя дзесяцігоддзі і стагоддзі крочыць па жыцці наш “Веснік Глыбоччыны”, як самы чаканы і жаданы госць, заглядае ў кожны працоўны калектыў, у кожны дом, нясе ў кожную сям’ю самыя добрыя весткі. Дарагія чытачы, найлепшыя нашы суразмоўцы, святкуйма разам 80-годдзе раённай газеты!

Рэдкалегія “ВГ”.   

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: