“Дзеля славы агульнай Перамогі”

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

У рамках I этапа міжнароднай акцыі “Дзеля славы агульнай Перамогі” 21 верасня ў Глыбокім прайшоў мітынг Памяці.

DSC_7037

Удзел у ім прынялі прадстаўнікі органаў мясцовай улады, грамадскіх аб’яднанняў і арганізацый, палітычных партый і прафесійных саюзаў,  прадпрыемстваў і ўстаноў горада, дэлегацыі сельскіх выканаўчых камітэтаў.

DSC_7215

Звяртаючыся да прысутных на мітынгу, старшыня Глыбоцкага райвыканкама Аляксандр Шубскі адзначыў каштоўнасць здабытай для нас перамогі,  нагадаў аб святым абавязку  памятаць  пра гістарычнае мінулае і ўшаноўваць памяць пра герояў, што аддалі жыццё ў імя нашай мірнай будучыні.

DSC_7094

—Мы ўваходзім у новую эпоху, у якой хутка не будзе жывых сведак далёкіх ваенных падзей. І тады замест іх “гаварыць” будзе зямля, палітая крывёй вызваленцаў, узятая з месц іх гібелі і апошняга прыстанку. Мы бяром зямлю з воінскіх захаванняў Глыбоччыны ў імянную капсулу і перададзём на часовае   захаванне ў камісарыт Глыбоцкага і Шаркоўшчынскага раёнаў. У красавіку 2020 года ў мемарыяльным комплексе “Хатынь” ва Ушацкім раёне пройдзе  II этап акцыі “Дзеля славы агульнай  Перамогі”, у ходзе якой будзе сабрана зямля з брацкіх захаванняў Віцебскай вобласці.  9 мая 2020 года імянныя капсулы, у тым ліку і з нашага раёна, будуць змешчаны ў крыпту храма-помніка ў гонар Усіх Святых у Мінску для вечнай малітвеннай памяці, — гаварылі вядучыя.

DSC_7201

Права зрабіць забор зямлі з воінскага захавання №4060 у парку Перамогі было прадстаўлена Ніне Кірылаўне Целеш, ветэрану Вялікай Айчыннай вайны, кавалеру ордэна Айчыннай вайны  II ступені, адзінай у Беларусі жанчыне, якая прайшла вайну ад Сталінграда да Берліна, старшыні  райвыканкама Аляксандру Шубскаму і старшыні раённага Савета дэпутатаў Галіне Унуковіч. Пад час  жалобнай цырымоніі ў капсулу была змешчана зямля з воінскіх  захаванняў №№7552, 5600, 5602, 5601, 2196, 7555, 5595, 5598, 7554,7553, 7551,4873,4068,4067,4066, 5597, 4070, 4069,4065, 4064, 7550, 5596, 4061, 7557, 4062, 5599,4872,4063,7556, 4871, 2195. Мітынг скончыўся  ўскладаннем  вянкоў і кветак да помніка.

DSC_7052

DSC_6998

DSC_7288

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: