“ВОСЕНЬСКІ КАРАГОД”-2019

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

21 верасня ў Віцебску пройдзе штогадовая выстава-продаж прадукцыі ўстаноў адукацыі вобласці “Восеньскі карагод”. У праграме — і майстар-класы для наведвальнікаў выставы, і “Горад майстроў”, і канцэртная праграма, у якой прымуць удзел лепшыя дзіцячыя творчыя калектывы Віцебшчыны.осень

На “Восеньскі карагод” прадставіць сваю прадукцыю і Глыбоцкі прафліцэй.

– Нам ёсць чым парадаваць жыхароў і гасцей Віцебска, — гаворыць дырэктар навучальнай установы Васіль Любоза. – Мы ж – людзі ад зямлі, таму самі вырошчваем зерневыя, бульбу, гародніну  і частку сёлетняга ўраджаю павязём на выставу. Сярод навінак – насенне бульбы такіх папулярных сартоў, як “Маніфест” і “Брыз”. Удзельнікаў выставы пачастуем квашанай капустай, карэйскай морквай, іншай смакатой і, канечне ж, выпечкай кулінарных вырабаў. Плануецца, што ў складзе дэлегацыі ад прафліцэя будуць не толькі майстры вытворчага навучання, але і навучэнцы.

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: