Раённы этап рэспубліканскага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла” пройдзе ў аграгарадку Бабічы.
Маладыя сем’і (па ўмовах конкурсу яны павінны жыць у вёсцы і працаваць у сельскай гаспадарцы) будуць удзельнічаць у творчых і сельскагаспадарчых конкурсах, прадэманструюць свае таленты, працоўныя навыкі, кулінарнае майстэрства, а таксама ўменне працаваць разам, у камандзе і падтрымліваць адзін аднаго. Усе ўдзельнікі атрымаюць каштоўныя падарункі, а пераможцы, да таго ж, прадставяць наш раён на абласным этапе праекта.
Арганізатары запрашаюць усіх жадаючых падтрымаць удзельнікаў праекта. Мерапрыемства адбудзецца 31 жніўня (субота) ля адміністрацыйнага будынка адкрытага акцыянернага таварыства “Залатая падкова” (в. Бабічы, вул. Пугаўкі, 7). Пачатак у 11 гадзін.