ЗВІНІЦЬ, СПЯВАЕ, КАРАГОДЗІЦЬ У ГЛЫБОКІМ «ВІШНЁВЫ ФЕСТЫВАЛЬ»

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Імкліва мільгаюць яркія, радасныя падзеі “Вішнёвага фестывалю” у Глыбокім. У чацвер, 25 ліпеня, прайшоў дзень моладзі “Вішнёвая феерыя”. Завадныя мелодыі, цікавыя гульні, квэст “Тайна вішнёвага колеру”, аўта-шоу “Моладзь рулюе”, бенефіс тэатра моды “Аліса”, конкурсная праграма “Міні-Міс і Міні-Містр Вішанька” – усё гэта нікога не пакідала раўнадушным. Гулялі, весяліліся, танчылі, як і належыць маладым і крэатыўным.

DSC_0367

Сёння ўсіх жыхароў краю і шматлікіх гасцей, якія прыехалі на фестываль з самых розных мясцін Беларусі і з рэгіёнаў замежных краін – з Расіі, Латвіі, Літвы, Малдовы, Украіны, Польшчы, чакае этна-вечарына “У вішнёвым садзе”. 

DSC_0132

А ад самага ранку з’язджаліся ў Глыбокае госцейкі дарагія. У зале пасяджэнняў афіцыйныя дэлегацыі сустракалі арганізатары “Вішнёвага фестывалю”. Пасля цёплага душэўнага вітання адбылася прэс-канферэнцыя, затым  прайшла афіцыйная цырымонія  падпісання важных афіцыйных дакументаў – пратаколаў намераў аб супрацоўніцтве: паміж Глыбоцкім раённым выканаўчым камітэтам і гмінай горада Равіч (Польшча), паміж Глыбоцкім райвыканкамам і муніцыпалітэтам Камрат аўтаномнага тэрытарыяльнага ўтварэння Гагаузія (Малдова), а таксама паміж Вілянскай краявой думай (Латвія) і муніцыпальным утварэннем горад Лукаянава Ніжагародскай вобласці (Расія). Завяршылася мерапрыемства цырымоніяй гашэння спецыяльным паштовым штэмпелем паштовай маркі ў гонар “Вішнёвага фестывалю”.

DSC_0119

“Вішнёвы фестываль” шырыцца, набірае размах! Са святам, сябры!

DSC_0110

DSC_0028

DSC_0086 DSC_0049

DSC_0155

DSC_0066

DSC_0087

DSC_0698

  DSC_0583

DSC_0408

DSC_0440

DSC_0162

DSC_0160

DSC_0013

DSC_0007

 

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: