Камбайнер ААТ “Глыбоцкі камбікормавы завод” Сяргей Зелянкевіч на камбайне New Holland першым на Віцебшчыне намалаціў 1000 тон зерня і стаў лідарам абласнога спаборніцтва на жніве.
Летась Сяргей намалаціў больш за тры тысячы тон і на фестывалі-кірмашы “Дажынкі”, які праходзіў у Верхнядзвінску, атрымаў узнагароду за трэцяе месца ў спаборніцтве сярод маладых механізатараў. А ў гэтым годзе камбайнер настроены трэцяе месца памяняць на першае.
Пажадаем нашаму земляку новых працоўных поспехаў, а яшчэ – удачы!