“ВІШНЁВЫЯ” СУВЕНІРЫ ДА СВЯТА

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Багаты асартымент  “вішнёвай” сувенірнай прадукцыі  да сёлетняга свята падрыхтавалі ў тэрытарыяльным Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

DSC_5153

Гурток “Чароўны куфэрак” пад кіраўніцтвам Наталлі Маслёнчанкі  нейкі час быў больш падобны на вытворчы цэх, у якім наведвальнікі аддзялення дзённага прыбывання для інвалідаў, які ўзначальвае Наталля Мурзіч, давалі волю сваім фантазіям і справу старанным рукам. Сваю лепту ў падрыхтоўку да “Вішнёвага фестывалю” ўнеслі  інстуктары  па працатэрапіі Ганна Міхно і  Таццяна Януковіч.

DSC_5156

На выставе, аформленай у  Цэнтры па вуліцы Мінскай, 91 чаго толькі няма?! Самашытыя ручнікі з сакавітымі вішнямі, бірулькі і бутаньеркі – аксэсуары да розных відаў мужчынскіх касцюмаў, дэкаратыўныя “вішнёвыя” пано для  кухняў, арыгінальныя шкатулкі-лялькі і шкатулкі-веласіпеды, “вішнёвыя” домікі  для  захоўвання чайных пакецікаў,  магніцікі,  дэкаратыўныя вішнёвыя дрэўцы з бісеру.. – усе вырабы ручной работы. Асобны від прадукцыі – друкаваная з вішнёвым каларытам. Ламініраваныя падстаўкі пад гарачыя стравы для дбайных гаспадынь з яркімі малюнкамі на вішнёвую тэматыку, каляндарыкі кішэнныя, настольныя, перакідныя, візітныя карткі, штотыднёвікі, блакноты фармата А-4.

DSC_5162

—Усё гэта  робіць Таццяна Януковіч. Яна  прайшла адаптацыю да працоўнай дзейнасці, цяпер з’яўляецца штатным супрацоўнікам Цэнтра. Яна сама  робіць эскізы, а затым  ажыццяўляе свае ідэі  з дапамогай камп’ютара і прынтара.  Усё, што вы бачыце на выставе, прадаецца. Нашу “вішнёвую” прадукцыю могуць набываць і арганізацыі раёна, і глыбачане. Ёй можна ўпрагожваць вітрыны магазінаў, уваходныя групы на прадпрыемствах і ва ўстановах, можна дарыць на памяць сябрам і знаёмым. Цэны ў нас даволі прымальныя. Калі мы вас зацікавілі, звяртайцеся па нумары   2-31-57, — сказала дырэктар тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ала Стоцік.

DSC_5163

DSC_5160

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: