“ВІШНЁВАЯ” ВІТРЫНА

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Яе падрыхтавалі напярэдадні чарговага “Вішнёвага фестывалю” прадаўцы магазіна “Залаты колас” інтаграцыйнай структуры ААТ “Глыбоцкі камбікормавы завод”.

DSC_5106

Прадаўцы Таццяна Піскуновіч, Алена Барыла, Алена Шынкевіч, Таццяна Ломыш і Наталля Бука  выбралі з асартыментнага пераліку прадукцыю беларускай і замежнай вытворчасці з вішнёвым каларытам і зрабілі яркую і кідкую для вока пакупніка выкладку. Супрацоўніцы магазіна прапануюць  жыхарам і гасцям Глыбоччыны  печыва “Вішнёвы пазітыў”, кексы і бісквіты з вішнямі, вішнёвы зефір, пасцілу, цукеркі, мармелад і, вядома ж, згушчонку Глыбоцкага малочнакансервавага камбіната са смакам вішні,  а таксама  вішнёвыя настойкі і лікёры розных гатункаў.

DSC_5118

Паколькі свежых вішань сёлета на Глыбоччыне скупавата,  попытам карыстаецца прадукцыя з ранейшых нарыхтовак. Смачна есці і весела сустракаць “Вішнёвы фестываль”!

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: