ВУЛІЦА ВІШНЁВАЯ Ў ЧАКАННІ НАВАСЁЛАЎ

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Напярэдадні “Вішнёвага фестывалю” мы заглянулі на вуліцу Вішнёвую.

DSC_5140

І калі летась на месцы выдзеленых участкаў  ляжалі толькі горы будаўнічых матэрыялаў, то ўбачанае сёлета прыемна здзівіла. Нібы па ўзмаху чароўнай палачкі  цэгла, блокі, дошкі, цэмент, пясок  ператварыліся… ў шыкоўныя асабнякі, пабудаваныя па адметных праектах.

DSC_5123

Некаторыя дамы толькі-толькі “схаваліся” пад дах, у некаторых ужо вядуцца аддзелачныя работы і справа, як кажуць, памалу-паціху рухаецца да лагічнага завяршэння. У доме №14 па вуліцы Вішнёвай Антон Францавіч Згірскі  тынкаваў сцены.

DSC_5121

—Гэты ўчастак выдзелены сыну Віктару, які праце у ПК-13. Цяпер ён з жонкай Ірынай жыве ў нас, але ім, як і кожнай маладой сям’і, хочацца быць гаспадарамі і жыць асобна ад бацькоў. Восенню ў іхняй сям’і чакаецца папаўненне, а таму спяшаемся, каб перад народзінамі дзіцяці справіць наваселле. Сын браў крэдыт, а працуем на будоўлі я, сват Іван Карніловіч, і Віктар у кожны свой выхадны, — гаворыць мужчына. – Я па прафесіі будаўнік, працую ў  ПМК, цяпер у водпуску,  таму кожны дзень іду сюды, як на працу. Сват сантэхнік, таксама многа што дапамог. Пакуль у нас, як кажуць, голы дом, але ўчастак даволі прасторны,  плануем пабудаваць лазню, пасадзіць сад і, вядома ж, вішні. Жыць на Вішнёвай вуліцы і не мець вішнёвых дрэў – гэта не па-гаспадарску.

Пакуль гаварылі з Антонам Францавіча, сусед па ўчастку выйшаў з трымерам і ўзяўся за касьбу. Зразумела, што навесці парадак перад святам трэба абавязкова.

Горад будуецца. Дамы “растуць”. Нараджаюцца “вішнёвыя” дзеці.  Цягнуцца да сонца галінкі вішнёвых дрэўцаў. Спявае і кружыць на глыбоцкай зямлі “Вішнёвы фестываль”. Вітаем цябе, наша вішнёвае сёння!

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: