ГЛЫБОКАЕ НАПЯРЭДАДНІ ВІШНЁВАГА ФЕСТЫВАЛЮ

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Да “Вішнёвага фестывалю” засталося  восем дзён. Горад заняты апошнімі прыгатаваннямі да прыезду гасцей з блізкага і  далёкага замежжа.

DSC_5019

Рыхтуюць запасы “вішнёвай” прадукцыі дзяржаўныя і прыватныя прадпрыемствы гандлю, упрыгожваюць вітрыны “вішнёвымі”, такімі прывабнымі воку, сувенірамі. Вішнёвыя разыначкі рыхтуюць для пакупнікоў работнікі тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і Цэнтра дзяцей і моладзі. Новыя, “вішнёвыя” элементы дэкору з’явіліся і на глыбоцкіх вуліцах. Жалезабетонныя агароджы з яркімі сакавітымі вішнямі ўстаноўлены на скрыжаванні вуліц Леніна і Чырвонаармейскай. “Вішнёвай”, дзякуючы новай афарбоўцы, стала і глыбоцкая “Аколіца” – тэрыторыя ля магазіна з адпаведнай назвай, што пры ўездзе ў горад з боку Барка.

DSC_5017

—Агароджы мы не купляем, не прывозім аднекуль, а вырабляем у цэху свайго прадпрыемства. Набылі спецыяльныя, з вішнёвым арнаментам, матрыцы і працуем. На выраб, устаноўку і афарбоўку  агароджаў з раённага бюджэту нам выдзелілі 20 тысяч 123 рублі.  Кіруе работамі  начальнік участка шматгаліновых паслуг  Сяргей Мацюшонак, — гаворыць начальнік УП ЖКГ Юрый Лінкевіч. – Устаноўкай займаюцца  работнікі ўчастка капітальнага і бягучага рамонту жылфонду пад кіраўніцтвам  майстра Віктара Шышко. Тэрміны  даволі сціслыя, таму працуем  з максімальнай аператыўнасцю. Да фестывалю плануем устанавіць такія агароджы на перакрыжаванні вуліц Савецкай і Вольнай, а таксама па вуліцы Міру каля магазіна “Дамавы”.

DSC_5020

DSC_4912



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: