ВІШНЁВЫ СМАК ЛЕТА

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Ліпень. Сярэдзіна лета. Пышная квецень шыкуе ў палісадніках, а ў садах ужо шмат якіх ягад саспела: маліны, парэчкі, агрэст… І каралеўна-вішня вабіць да сябе бурштынавымі гронкамі. Наша самая любімая  ягада… Ураджай яе сёлета, па меркаванні бывалых садаводаў, у параўнанні з мінулым годам горшы. А там, дзе гаспадары не своечасова прынялі абаронныя меры супраць налётаў шпачыных стаяў, і таго меней стала.

vichn3

На Глыбоччыне зараз ва ўсю ўжо рыхтуюцца да міжнароднага, сёмага па ліку, свята “Вішнёвы фестываль”. Прыкмет яго набліжэння з кожным днём становіцца ўсё больш і больш: на рынках, на ўзбочынах бойкіх аўтамабільных дарог гандлююць вішнямі (вялікае, 12-літровае вядро ягад можна купіць за 18-20 рублёў),  глыбачане вараць варэнне і гатуюць, нарыхтоўваюць іншую вішнёвую смакату.

 Шчыруюць арганізатары “Вішнёвага фестывалю”, шліфуюць святочную праграму, рыхтуюцца да сустрэчы шматлікіх гасцей. Дарэчы, паважаныя сябры, да вялікай вішнёвай імпрэзы кожны паважаючы сябе гаспадар павінен належным чынам падрыхтавацца. Гараджанам і вяскоўцам трэба так прыбраць, упрыгожыць свае дамы і дворыкі, каб усе, хто будзе ехаць на наша свята, прыемна здзіўляліся і захапляліся: “Якія ж глыбачане малайцы, людзі таленавітыя, працавітыя, майстры здатныя!”.

Нагадаем, VII міжнароднае свята “Вішнёвы фестываль” пройдзе ў Глыбокім з 23 па 27 ліпеня. Праграма кожнага з пяці фестывальных дзён абяцае быць вельмі насычанай, а пік святкавання прыпадае на заключныя два дні – 26 і 27 ліпеня. “Будзе цікава, весела, спеўна, — запэўнілі ў аргакамітэце фестывалю. – Усіх сакрэтаў раскрываць не станем, але пацвярджаем, што многія святочныя мерапрыемствы падораць незабыўныя, самыя прыемныя ўражанні жыхарам і гасцям вішнёвай сталіцы. Зазначым, адметнай падзеяй фестывалю стане пяты па ліку конкурс гарманістаў “Вішнёвыя найгрышы”. У трэці раз на летняй сцэне нашага горада выступіць сусветнавядомая скрыпачка, лаўрэат многіх міжнародных конкурсаў Юлія Лебядзенка. Не абыйдзецца свята і без Вішнёвага вяселля. Упершыню ў фестывальныя дні на Глыбоччыне будзе праводзіцца абласны пленэр майстроў жывапісу “Райскі сад-2019”, прысвечаны нашаму знакамітаму земляку, мастаку Язэпу Драздовічу.  На “Вішнёвы фестываль” у Глыбокае прыедуць дэлегацыі і выступяць творчыя калектывы з шэрагу рэгіёнаў, гарадоў Расіі, Польшчы, Грузіі, Латвіі, Украіны, Малдовы, Літвы”…

Плыве наўкол салодкі вішнёвы водар. У нашым гасцінным глыбоцкім краі хутка зноў завіруе “Вішнёвы фестываль”. Рыхтуемся, сябры, да нашага любімага свята!

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: