ВІШАНЬКІ – АД ШКЛОЗАВОДА “НЁМАН”

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Па заказе Глыбоцкага райвыканкама да VII міжнароднага свята “Вішнёвы фестываль” на шклозаводзе “Нёман”, які знаходзіцца ў пасёлку Бярозаўка Лідскага раёна Гродзенскай вобласці, выпушчана партыя эксклюзіўнай сувенірнай прадукцыі з каляровага шкла. Вытанчаная работа – дзве прыгожыя шкляныя вішанькі, падобныя на вішанькі-ноткі, што сталі сімвалам, эмблемай нашага фестывалю. Менавіта такі арыгінальны сувенір будзе ўручаны гасцям, якія прыбудуць на свята ў складзе афіцыйных дэлегацый.

вішні

Ганарова, што прадпрыемства з векавымі традыцыямі шклаварэння і шырокай сусветнай вядомасцю (прадукцыя завода “Нёман” карыстаеццаа папулярнасцю ў Расіі, Францыі, Італіі, Канадзе), выконвала спецыяльны заказ і для нашага “Вішнёвага фестывалю”. Такім чынам, сёлета яркая рознакаляровая фестывальная палітра аздобіцца ігрыстым шкляным вішнёвым бляскам.

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: