З ГІСТОРЫІ МЕЛІЯРАЦЫІ НА ГЛЫБОЧЧЫНЕ

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

З цікавасцю прачытала артыкул “Самаадданай працай заслужылі аўтарытэт і павагу” , надрукаваны да Дня меліяратара.

Падпісваюся пад кожным словам аўтара аб сапраўдных прафесіяналах, якія старанна клапоцяцца аб парадку на землях Прыдзвіння.  Узнікла жаданне прадоўжыць размову  на старонках раённай газеты аб меліяратарах – гэтых чараўніках палёў і балот,  бо ў раёне была яшчэ адна меліярацыйная арганізацыя  —  Міжраённае ўпраўленне асушальных сістэм – і менавіта з яе пачалося выкарыстанне меліяраваных зямель ў нашым краі. Сёння дарэчы успомнім аб людзях, якія аддалі сваёй справе  амаль паўстагоддзя.

фыв
 Адзін з іх мне вельмі добра знаёмы – гэта мой муж  Павел Аляксандравіч. Селета споўнілася 44 гады, як ён  быў прыняты на працу ў Міжраённае ўпраўленне асушальных і арашальных сістэм. Атрымаўшы  вышэйшую адукацыю, прайшоў усе ступені – ад  інжынера-механіка, старшага інжынера, начальніка участка арашэння да галоўнага інжынера, а апошнія  14 год працуе ў Глыбоцкай  ПМК-меліявадгас.

ячс
 А пачыналася ўсё звычайна. Закончыў юнак тэхнікум і стаў шукаць працу. Сябар падказаў, што патрэбны спецыялісты ў меліярацыі. Тады і пераступіў парог арганізацыі. Сельскагаспадарчай працы не баяўся, яна была знаёма  яшчэ з дзяцінства. Нават і не думаў, што зрабіў выбар на ўсё жыццё. Мне думаецца, што Павел Аляксандравіч з  заплюшчанымі вачыма можа прайсці па кожнай сцежцы ў раёне, ведае ўсе каналы, кожны метр меліяраваных зямель.

уйца
З поўнай адказнасцю зазначу, што прафесія меліяратара гераічная. Зімовай сцюжай, восеньскімі золкімі дажджамі, летняй сонечнай спякотай працуюць людзі над эстэтыкай  сельскагаспадарчых зямель і прыдарожных палос, вадаёмаў і меліярацыйных збудаванняў. Кожную раніцу праводжу мужа на працу пад гімн краіны і сустракаю бліжэй да сямі вечара. Такі рэжым вытрымліваюць толькі сапраўдныя працаўнікі, загартаваныя і фізічна, і маральна.  А ён яшчэ і жартуе: “ На полі і ў мароз заўсёды цёпла, а на балоце і ў дождж суха”. Ну хіба не героі?!

Гісторыя прадпрыемства, з заснаваннем якога быў пакладзены пачатак меліярацыі ў раёне, пачалася ў студзені 1967 года, калі было ўтворана Міжраённае ўпраўленне асушальных сістэм.

Тэхнікі не хапала. Сёння гэта ўжо цяжка ўявіць, але  большасць работ выконвалася ўручную. МУАС займалася эксплуатацыйнымі работамі, падтрымлівала ў рабочым стане гідратэхнічныя збудаванні, каналы, дрэнажныя сістэмы, масты і пераездныя збудаванні.

А з 1974 года пачалося будаўніцтва і эксплуатацыя арашальных сістэм. У назву арганізацыі ўнеслі змены – Міжраённае ўпраўленне асушальных і арашальных сістэм — МУААС. І гэта была унікальная, адзіная арганізацыя на 5 раёнаў Паўночна-Заходняга краю: Глыбоцкага, Пастаўскага, Браслаўскага, Докшыцкага, Шаркаўшчынскага.

У 1979 годзе да яе далучылі базу ПМК-10, якой у той час кіраваў Васількоў А. Я., а з ёй – значную колькасць тэхнікі. Прыйшлі вопытныя і маладыя механізатары, іх стараннай працай выконваліся вытворчыя планы. Плённа працавалі экскаватаршчык Мацкевіч В.І., трактарысты Будо М.А., Кравец А., Лаўцэвіч А., токар Смірноў В.А., вадзіцелі Шарабайка А., Грышкевіч А., Лубчонак А., Наумец Г.Ф., Мятла Я.Я., Лабан М.А., Муляронак В.У., Заранка В.В., Грэчышнікаў І. Я., кранаўшчык  Хахолка Г. і многія іншыя. Гэта іх працай выконваліся вытворчыя планы,  былі акультураны і ўведзены ў сельскагаспадарчы абарот сотні гектараў меліяраваных зямель.

Першым дырэктарам МУААС быў Ласькоў, затым эстафету прынялі Курылёнак В.І., Малееў А. Е., Бернатовіч С.І., Гаўрыловіч Л. С., Пятроўскі  М.У., Пацэвіч І. І., Танканог  Э.А. Інжынернай службай  кіраваў Дземідовіч Г.К. Іх намаганнямі была забяспечана зладжаная работа ўсіх звенняў вытворчага працэсу:  інжынераў Стахоўскага М.В.,  Шаева П. Н., Мірош Л. А., Пугляевай Г.А., Ільіной А.А., Гараўцовай Н.К., Дземідовіч Т.М., начальнікаў участкаў Вароны В.В., Ласкутова Ю.Б., Капытніка М. А., майстара Брэхуна В.В. Патрэбы арганізацыі ў транспарце, рамонту тэхнікі забяспечвалі галоўны механік Будзько В.А., аўтамеханік Жарабцоў А.М., заведуючы майстэрнямі  Грабоўскі С.  Прараб Дрозд Р.В. кіраваў будаўнічай брыгадай.

 З самага пачатку арганізацыі і да выхаду на пенсію працавалі галоўны бухгалтар Малькевіч А. В., інжынер па кадастры Супранёнак Л.І., доўгі час працаваў аграном Хромаў А. І., каманда бухгалтараў у саставе Гром Н.А.,  Пабядзінскай І.М, Савіцкай А.М.,  Заяц Н. А.,  Цяліца Л.Я. пад кіраўніцтвам Андрэевай В.У., эканамісты Астрэйка І. Я., Сяткоўская Л.П.  Дыспетчарскую службу прадстаўлялі  Рыжы В.Т., Жук Н.А., Адамовіч В.А., кадравай работай займалася Дземідовіч Г. І.   

Дзякуючы зладжанай працы гэтых людзей, арганізацыя займала прызавыя месцы ў сацыялістычным спаборніцтве, а ў канцы васьмідзясятых Глыбоцкі эксплуатацыйны ўчастак пад кіраўніцтвам Грыдзюшкі  П. А. заняў трэцяе  месца на ВДНГ СССР і быў прэміраваны граматай, грашовай прэміяй і каляровым тэлевізарам. Напэўна, гэта была самая высокая ўзнагарода за ўвесь час існавання  МУААС.

Неабходна зазначыць, што кіраўнікі калгасаў і саўгасаў Калодзіч А. П., Сясіцкі А. П., Канавальчык Б.П, Мяжэнін П. І.,Бурчыц М.В., Стараннік В. П., Пяткевіч В.М.,  Цынкевіч Э.і., Новік Л.І. удзялялі шмат увагі будаўніцтву і эксплуатацыі  меліярацыйных сістэм.   

Самымі цяжкімі ў гісторыі арганізацыі былі дзевяностыя гады, калі з-за недастатковага фінансавання зачынілася большасць аналагічных прадпрыемстваў. Пераход ад планавай да рыначнай эканомікі быў складаны, але калектыў МУААС прадаўжаў працаваць у новых умовах і паспяхова выконваць вытворчыя заданні.

У 2004 годзе ў сувязі са скарачэннем фінансавання меліярацыйных работ  у краіне  было прынята рашэнне аб аб’яднанні  МУААС і  Шунеўскай ПМК- 46.

Гэты кароткі аповед, канечне ж, не можа прэтэндаваць на глыбокую і ўсебаковую характарыстыку дзейнасці арганізацыі на працягу яе існавання. Уклад калектыва МУААС у эканоміку раёна быў значны і старонка МУААС у гісторыі прадпрыемстваў раёна  выглядае годна. Вельмі  ж хочацца, каб чытачы раёнкі даведаліся пра гэта.



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: