ГЛЫБОЦКІЯ ЭКОЛАГІ ПРАВЕРЫЛІ ПЛЯЖЫ НА САНІТАРНА-ГІГІЕНІЧНЫ СТАН

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Лета сёлета выдалася шыкоўнае: не трэба думаць пра Егіпет і Турцыю,  бо сонечныя ванны  ў неабмежаванай колькасці можна атрымліваць, лежачы на пляжах  мясцовых вадаёмаў. Тут табе і прырода маляўнічая, і вада, як малако парнае. Наколькі падрыхтаваныя месцы адпачынку да летняга купальнага сезону мы праверылі падчас рэйду 19 чэрвеня.

возера-2

У той дзень  пабывалі  на азёрах Мушкат, Бяглец, Кагальнае, Белае, Чачалі, Акунёва, Алойзберг, Вялікае Пліса, Молена. За ўсімі  гэтымі вадаёмамі замацаваны прадпрыемствы і арганізацыі раёна, якія павінны пастаянна сачыць за чысцінёй і парадкам на прылягаючых тэрыторыях і несці адказнасць за іх неадпаведны санітарна-эпідэміялагічным нормам  стан.

Мы звярталі ўвагу на наяўнасць інфармацыйных знакаў і стэндаў, дзе змешчана інфармацыя аб правілах паводзін каля вадаёмаў і бяспечнага адпачынку, на пад’язныя дарогі, наяўнасць абсталяваных аўтамабільных стаянак і кантэйнерных пляцовак, своечасовы вываз смецця і абкос ўзбярэжжаў.

–Да Глыбоцкага таварыства выратавання на водах, УП ЖКХ,  УП “Глыбоцкі мясакамбінат” і “Глыбоцкі МКК”, “Трэстпрамбуд”, Падсвільскага Цэнтра турызму і краязнаўства ў нас пытанняў няма. Тэрыторыя каля замацаваных за імі вадаёмаў у здавальняючым стане, парушэнняў не выявілі. Хочацца падзякаваць работнікам Глыбоцкага доследнага лясгаса за праяўленую ініцыятыву і  ўстаноўленыя  на ўзбярэжжы возера Акунёва  дзве новыя архітэктурныя формы. Вось толькі на момант абледавання кантэйнер для збору адходаў быў перапоўнены. Адпачываючых на Акунёве  пастаянна шмат, таму трэба своечасова  ачышчасць кантэйнер і не дапускаць скаплення адходаў. Хачу звярнуць увагу і работнікаў Глыбоцкай ПМК-48 на замацаваны за імі аб’ект –  падвільскае возера Алойзберг. Тэрыторыя  падзарасла і просіць касы. Трэба ўстанавіць інфармацыйныя знакі. Не абсталявана месца стаянкі для аўтамабіляў, – адзначае выконваючы абавязкі начальніка раённай інспекцыі  прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя Артур Гапанёнак. – Мы вышлем згаданым арганізацыям інфармацыйныя пісьмы з патрабаваннем ухіліць выяўленыя недахопы і пракантралюем зробленае.

Хочацца нагадаць адпачываючым, што ў сувязі са спёкай і аб’яўляемымі  аранжавымі ўзроўнямі бяспекі на берагах вадаёмаў забаронена курыць, распальваць кастры ў непрадугледжаных  месцах і пакідаць іх непатушанымі. За гэта прадугледжаны штраф у памеры да 12 базавых велічынь (да 306 рублёў). Каб адпачынак быў бяспечным  для вашага жыцця не купайцеся ў забароненых месцах, бо можна атрымаць штраф да 8 базавых велічынь – да 204 рублёў.

З пачатку купальнага сезона ў Беларусі ўтапіліся 42 чалавекі, у ліку іх 6 непаўналетніх, а ўсяго ад рознага віду ўтапленняў  з пачатку года ў краіне загінулі 159 грамадзян. Гэта жахлівыя лічбы. Пастаянна памятайце пра іх. Беражыце сябе, сваіх дзяцей і прыроду!

Рэйдавая  група: А. Гапанёнак, в. а. начальніка раённай інспекцыі прыродных  рэсурсаў і навакольнага асяроддзя; Л. Бабкевіч, начальнік землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службы раёна. Г. Сутула, карэспандэнт.Фота з архіва раённай інспекцыі.

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: