ВЫСТАВА РУЧНІКОЎ У ГЛЫБОЦКІМ ДОМЕ РАМЁСТВАЎ

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Ручнік – гэта, напэўна, адна з самых таямнічых рэчаў ва ўжытку нашых продкаў. Яго знакі-сімвалы так і не разгаданы да канца. Ручнік суправаджаў чалавека ад нараджэння да самай смерці, а майстэрства яго  вырабу перадавалася ад пакалення да пакалення. У кожным рэгіёне нашай краіны ручнікі былі розныя па колеры і малюнку. Пра прызначэне, тэхнікі стварэння і асаблівасці дэкарыравання ручнікоў на Глыбоччыне можна даведацца на выставе пад назвай “Патаемнае”, якая працуе ў Глыбоцкім доме рамёстваў.

выставка


Шмат гадоў супрацоўнікі ўстановы займаюцца пошуквавай працай. Ім удалося зберагчы ад небыцця каштоўны скраб – дзясяткі саматканых ручнікоў і посцілак, а таксама фрагменты гэтых вырабаў, якія захоўваюцца зараз у запасніках установы і па якіх таленавітыя майстры рэканструіруюць паступова забытыя ўзоры і тэхнікі ткацтва. На выставе якраз і можна ўбачыць гэтыя адноўленыя шэдэўры народнага мастацтва. Ручнікі ткалі народны майстр Беларусі Вера Байкова і яе вучаніца, майстар па ткацтве Алена Міхайлоўская. А вышыўка – традыцыйныя ў чырвоным колеры  арнаменты крыжыкам і больш сучасныя – роўняддзю – вынік карпатлівай працы членаў народнага клуба народных майстроў “Крыніца” Валянціны Логвін, Алены Згірскай, Эмы Дземідовіч, Алены Мацюшонак. Для таго, каб паказаць, у якіх абрадах нашы продкі выкарыстоўвалі ручнікі, майстар па апрацоўцы дрэва Віктар Дудкевіч падрыхтаваў да выставы некалькі лялечных кампазіцый. У хаце вяселле. Ручніком звязвалі рукі будучых мужа і жонкі, нібы злучалі іх моцна, на ўсё жыццё, ручнікі перавязвалі цераз плячо важнейшых удзельнікаў вяселля – сватоў, маладыя падчас вянчання стаялі на ручніку-падножніку. Ручнік быў абавязковым атрыбутам і падчас нараджэння дзіцяці, і на хрэсбінах, і на хаўтурах.

выставка-1
Сёння ручнік, на жаль, не з’яўляецца для нас такім сакральным прадметам, якім быў ён для нашых яшчэ недалёкіх продкаў. Але магічную сілу ручніка –  з даматкайнай тканіны, упрыгожанага вышыўкай – адчувае кожны, хто бярэ яго ў рукі. Яна і ў натуральнасці тканіны, і ў гарманічным спалучэнні чырвонага і белага, і ў таямнічасці простых на першы погляд узораў, і ў дабрыні і спакоі, якія перадаюцца ручніку ад працавітых, залатых рук майстра, якія яго стварае.

выставка-2



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: