ПЕСНІ, ЯКІЯ МЫ ПОМНІМ

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

З Дня Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне прайшлі ўжо 74 гады. Гэта цэлае жыццё. Чыёсьці жыццё, якое стала магчымым дзякуючы самаахвярнасці  мільёнаў людзей: вядомых і невядомых герояў вайны.

Песні-Перамогі

 З кожным годам іх, хто здабываў Вялікую Перамогу, становіцца ўсё менш і менш. Успаміны і пачуцці абаронцаў Айчыны зберагаюць для нас песні, песні, якія памагалі нашым дзядам і бацькам цярпець і выжываць, спадзявацца і не здавацца, змагацца і перамагаць. Таму з такім пранізлівым болем  успрымаюцца песні ваенных і пасляваенных гадоў і сёння.  “Кацюша”, “Смуглянка”, “Жураўлі”, “Балада пра маці”, “Дзень Перамогі”, “Сіняя хусцінка”,  “Тры танкісты”, “Дарога на Берлін”, “Лізавета”, “Цёмная ноч” –  назвы песень сталі ўжо сімваламі таго часу. Калі гэтыя песні пачынаюць спяваць артысты, песні, дзе б яны ні гучалі,  падхоплівае ўся зала, усе слухачы.

 У гэтым мы змаглі пераканацца 9 мая падчас флешмоба “75 песень Перамогі”, які праходзіў  на Цэнтральнай плошчы горада.

На сцэну выходзілі Юлія Голяс Ірына Калужонак, Дзмітрый Грак, Дзмітрый Джаўшанашвілі, Павел Пеляёнак,  група “Падсвільчанка”, многія іншыя, і ім падпявала ўся плошча. Гэта было вельмі хвалюючае мерапрыемства, якое з’яднала і артыстаў і слухачоў  у адным парыве: “Ніхто не забыты і нішто не забыта”.

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: