ВАЛЬС ПЕРАМОГІ

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Больш дваццаці пар прынялі ўдзел у гарадской акцыі “Вальс Перамогі”, якая прайшла на Цэнтральнай плошчы горада. Людзі самага рознага ўзросту асмеліліся паказаць сваё  ўменне танцаваць  вальс.

Вальс-Перамогі

—Сёння пары будуць танцаваць, як калісьці, у далёкім 1945 годзе, у дзень 9 Мая, кружыліся ў святочным пераможным вальсе іхнія прадзеды, дзяды і бабулі, — адзначыла ў размове загадчыца метадычнага аддзела Глыбоцкай цэнтралізаванай клубнай сістэмы Марына Сакалоўская. – Любоў к гэтаму танцу ў нашых сэрцах не старэе, як і памяць аб Вялікай Перамозе, у гонар якой мы і праводзім акцыю “Вальс Перамогі”.

Пакуль  харэограф гарадскога Дома культуры Таццяна Стахоўская  праводзіла майстар-клас з удзельнікамі мерапрыемства, пагутарыў  з Пятром Пятровічам Асонам, які прыйшоў на плошчу, каб падтрымаць унука Захарыя, які прымае ўдзел у акцыі.

—Канечне ж, перажываю, хоць унук умее добра танцаваць, — заўважыў Пётр Пятровіч. –  У такі памятны і такі адказны дзень ён павінен выступіць як мага лепш. І дзяўчынка ў пары з ім добрая, умелая. Самі паглядзіце, як у іх усё добра атрымліваецца. Я, калі даведаўся, што ў горадзе будзе праводзіцца такая акцыя ў гонар Дня Перамогі, проста не мог не прыйсці. 9 Мая – самае галоўнае свята для ўсіх нас. Паглядзіце, колькі людзей прыйшло на плошчу!

Унук Пятра Пятровіча вучыцца ў 11 класе СШ №2, ён, можна сказаць, ужо стаіць на парозе дарослага жыцця. Уразіла ж тое, што ў акцыі прымалі ўдзел зусім юныя танцоры, і, на радасць ім, іхнім бацькам, дзядулям і бабулям,  усё і ў хлопчыкаў, і дзяўчынак  атрымлівалася добра.

…Гучаў на плошчы вальс. Вальс Перамогі.   Танцавалі пары. І неба над намі было спакойным і мірным. І  так будзе заўсёды.

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: