«РАСКАЖЫ ГІСТОРЫЮ СВАЙГО ДЗЕДА»

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Набліжаецца вялікае свята – Дзень Перамогі. Свята радаснае, незабыўнае.

9MAY


Ад той Вялікай Перамогі нас аддзяляе шмат гадоў.  І з кожным годам сведкаў тых жудасных падзей становіцца ўсё менш. Але сем’і Глыбоччыны – і мы пра гэта ведаем – стараюцца захаваць для ўнукаў і праўнукаў памяць пра сваіх гераічных бацькоў і дзядоў, якія змагаліся за мірнае неба над Беларуссю.

Два гады таму наша газета распачала праект “Раскажы гісторыю свайго дзеда”. Мы звярнуліся да жыхароў горада і раёна падзяліцца каштоўнай для ўсіх інфармацыяй: расказаць пра подзвігі сваіх родных і сваякоў, што прайшлі дарогамі Вялікай Айчыннай вайны. Нам дасылалі лісты, фотаздымкі дочкі і сыны, унукі і праўнукі, расказваючы пра гераічнае мінулае бацькоў, дзядоў, прадзедаў.

Працягваем праект і ў гэтым годзе. Спадзяёмся, што за гэты час жыхары Глыбоччыны сабралі яшчэ больш звестак пра подзвігі сваіх родных. Падзяліцеся, калі ласка, з нашымі чытачамі і найперш з юным пакаленнем – пра вайну яны чытаюць толькі ў кніжках, пра вайну ведаюць з кінафільмаў, а рэальныя расказы з вуснаў ветэранаў ужо пачуюць наўрад – час бяжыць няўмольна…

Ваш дзядуля ці бабуля ваявалі на фронце? А можа ім давялося зведаць выпрабаванне вайной, будучы партызанам ці вязнем лагера? Магчыма, яны здзяйснялі подзвігі, знаходзячыся ў тыле ворага? Чакаем ад вас, шаноўныя чытачы, сямейных ваенных гісторый. Цудоўна, калі ваш аповед будзе дапоўнены тагачаснымі фотаздымкамі з героем і яго ўзнагародамі, рарытэтнымі дакументамі.

Матэрыялы будуць надрукаваны ў святочных нумарах газеты да Дня Перамогі і да Дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Вашы допісы дасылайце на электронны адрас: glubokoe@vitebsk.by ці ў пісьме на паштовы адрас: установа “Рэдакцыя раённай газеты “Веснік Глыбоччыны” Глыбоцкага раёна”, вул. Чырвонаармейская, д.2, 211800, г. Глыбокае, Віцебская вобласць.

У лісце абавязкова ўказвайце прозвішча, імя, імя па бацьку і адрас пражывання. Тэлефон для даведак 2-38-15.

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: