«ПАСАДЗІ ДРЭВА ЕРАМОГІ»

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Акцыя пад такой назвай праходзіла ў Глыбокім 12 красавіка і была прысвечана 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

сосны-4

—Па ініцыятыве старшыні райвыканкама Алега Морхата ў раёне выезда з вуліцы Мінскай на трасу Полацк-Вільнюс добраўпарадкавана месца пад новы парк з вадаёмам. Тут мы і працавалі. Пасадка маладых дрэўцаў  – гэта адно з запланаваных да юбілейнай даты мерапрыемстваў, — сказала намеснік старшыні райвыканкама па сацыяльных пытаннях Таццяна Тарасевіч.  – Удзел у акцыі прынялі больш за 25 чалавек. Прадстаўнікі адміністрацыі і аддзелаў райвыканкама, раённага аб’яднання прафсаюзаў, райкама прафсаюзаў работнікаў адукацыі і сельскай гаспадаркі,  актывісты грамадскіх арганізацый  — раённага камітэта ГА “БРСМ”, ГА “Белая Русь”, райсавета ветэранаў, работнікі лясгаса, нераўнадушныя гараджане – усе яны рабілі добрую, адну на ўсіх, справу: стваралі яшчэ адзін утульны куточак для адпачынку.  Для гэтай акцыі  работнікі гадавальніка ДЛГУ “Глыбоцкі доследны лясгас”  перадалі 2000 саджанцаў сасны. Даставілі іх на месца пасадкі майстар лесу Сяргей Ермаловіч і ляснік Глыбоцкага лясніцтва Васіль Піскуновіч.

сосны-1

сосны-2

сосны-3

сосны-5

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: