У ГЛЫБОКІМ АДЗНАЧЫЛІ 100-ГОДДЗЕ САЦЫЯЛЬНАЙ СЛУЖБЫ

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Днямі ў гарадскім Доме культуры г. Глыбокае праходзіла вялікае святочнае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю сацыяльнай службы краіны. Без перабольшвання можна сказаць, што ў зале ўстановы культуры сабраліся працаўнікі, чые сэрцы праменяцца бязмежнай любоўю да людзей, і, у прыватнасці, да тых, хто мае асаблівую патрэбу ў дапамозе і падтрымцы.

100-лет-соц-5

Адкрылася юбілейная ўрачыстасць маршавай кампазіцыяй “Сцяг-шоу” ў выкананні ўзорнага ансамбля барабаншчыц “Віват” і мажарэтак гэтага ансамбля. Вітаючы ўсіх прысутных у святочнай зале, вядучыя гаварылі пра значнасць сацыяльнай службы ў жыцці грамадства, пра тое, што прафесія сацыяльнага работніка з’яўляецца сёння адной з самых гуманных і запатрабаваных. А затым з цёплымі віншавальнымі словамі, з найлепшымі пажаданнямі да работнікаў і ветэранаў сацыяльнай службы звярнулася намеснік старшыні Глыбоцкага райвыканкама па сацыяльных пытаннях Таццяна Тарасевіч. Таццяна Леанідаўна адзначыла эфектыўную работу ўстаноў сацыяльнай службы раёна, добрасумленную працу і значны ўклад працаўнікоў сацыяльнай сферы Глыбоччыны ў рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі па сацыяльнай абароне насельніцтва і ўручыла вялікай групе работнікаў узнагароды. Так, праца намесніка начальніка аддзела назначэння пенсій і сацыяльнай падтрымкі насельніцтва ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алены Акуленка, інспектара па асноўнай дзейнасці аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнай абароны насельніцтва Надзеі Сямашка і спецыяліста па сацыяльнай рабоце аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі ТЦСАН Аксаны Ждановіч адзначана Ганаровай граматай камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама. Начальнік аддзела занятасці і сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Падзюшова, спецыяліст па сацыяльнай рабоце аддзялення пярвічнага прыёму, інфармацыі, аналіза і прагназавання ТЦСАН Жанна Мароз, сацыяльныя работнікі аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму ТЦСАН Лілія Герасімёнак і Галіна Шлык, а таксама намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Анжэла Дырко ўдастоены Падзякі старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама.

100-лет-соц

Ганаровую грамату Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта Таццяна Тарасевіч уручыла ветэранам працы Аляксею Майсяёнку, Таісе Дударонак, Галіне Свярдловай і Фаіне Рамашка, а таксама сацыяльным работнікам ТЦСАН Людміле Арцімовіч, Вользе Баранчук і Ірыне Хоміч. Такой жа высокай узнагароды ўдастоены і ветэраны сацыяльнай службы Ніна Сварцэвіч, Зоя Лютынская і Людміла Раманчук. Кіруючыя работнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама наведалі іх на даму і ўручылі граматы і кветкі. Праца інспектара па асноўнай дзейнасці аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму ТЦСАН Юліі Сташэвіч і сацыяльнага работніка Аксаны Гарадзёнак адзначана Ганаровай граматай Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў. Падзякі старшыні Глыбоцкага райвыканкама ўдастоены сацыяльныя работнікі аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму ТЦСАН Жанна Кажан, Ірына Юргель і Ірына Януковіч. А Падзякай Глыбоцкага райвыканкама адзначана праца ветэранаў працы сацыяльнай службы раёна Вольгі Гіль, Валянціны Макарэвіч, Таццяны Саўко і Валянціны Бахір.

100-лет-соц-1

Пра зладжаную і эфектыўную работу працаўнікоў сацыяльнай службы раёна, пра захаванне і памнажэнне лепшых традыцый гаварыла ў сваім выступленні намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Анжэла Дырко. Анжэла Мікалаеўна шчыра падзякавала за вялікі ўклад у развіццё сацыяльнай сферы раёна былым яе кіраўнікам Аляксею Майсяёнку, Соф’і Цяліцы, Мікалаю Стоціку і Людміле Сіўцэвіч і ўручыла ім кветкі і падарункі.

100-лет-соц-3

Шмат цёплых слоў у адрас шчырых працаўнікоў сферы і дзяржаўнай установы “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Глыбоцкага раёна” выказала ў сваім выступленні дырэктар установы Ала Стоцік. Ала Чаславаўна падзякавала ўсім, хто падтрымлівае ў раёне праводзімыя акцыі міласэрнасці, за цеснае супрацоўніцтва з цэнтрам і ўручыла падзячныя пісьмы старшыні раённага савета ветэранаў Уладзіміру Развадоўскаму, старшыні раённай арганізацыі  “Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа” Ірыне Кучаравай, аддзелу ўнутраных спраў райвыканкама і рэдакцыі нашай газеты. Горача віншаваў сацыяльных работнікаў ад імя калектыву Глыбоцкага дзяржпрафліцэя дырэктар гэтай установы Васіль Любоза.   

100-лет-соц-6

Падчас святочнай юбілейнай імпрэзы былі ўзгаданы адметныя старонкі гісторыі станаўлення сацыяльнай службы, адзначаны вялікі ўклад у яе станаўленне і развіццё работнікаў сацыяльнай сферы Глыбоччыны. Іх высакародная, самаадданая штодзённая праца ўзбагачае, асвятляе жыццё людзей з абмежаванымі магчымасцямі, адзінокіх састарэлых грамадзян.

100-лет-соц-4

Выдатным падарункам для сацыяльных работнікаў стала вялікая канцэртная праграма, падрыхтаваная салістамі і лепшымі творчымі калектывамі гарадскога Дома культуры г. Глыбокае. Прысутныя ў зале  гарачымі апладысментамі дзякавалі за цудоўныя выступленні юным артыстам дзіцячай вакальнай студыі “Golden smile” і салістцы гэтай групы Ганначцы Протас, дзіцячай харэаграфічнай групы “Веснушки”, і, канешне ж, удзельніцам узорнага ансамбля барабаншчыц “Віват”, а таксама салістам народнай эстраднай студыі “Архіў” Глыбоцкага ГДК  Уладзіславу Салодкаму, Маргарыце Толмач, Дзмітрыю Граку, Сафіі Спірковіч, Ірыне Калужонак, салістам ГДК – Тамары Калантай і Браніславу Грамакоўскаму, удзельніцам вакальнай жаночай групы ТЦСАН “Душегрейки”.  

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: