ХРЫШЧЭНСКАЕ КУПАННЕ Ў ГЛЫБОКІМ

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

І сёлета ў Глыбокім, на беразе возера Бяглец, а дакладней на тэрыторыі гарадскога пляжа, абсталяванага на гэтым вадаёме, у святочны дзень Хрышчэння Гасподняга (Богаз’яўлення) ладзілася хрышчэнскае купанне. Нягледзячы на пранізлівы вецер, гараджан сабралася тут нямала. Адны прыходзілі мэтанакіравана, каб акунуцца ў хрышчэнскую купель, атрымаць зарад бадзёрасці, умацаваць сілу духа. Другія, у пераважнай большасці, станавіліся пасіўнымі ўдзельнікамі мерапрыемства, звычайнымі сузіральнікамі. Ды ніхто не сумаваў. Гучала музыка. Можна было прытопваць, танчыць. Пры жаданні, кожны меў магчымасць падмацавацца бутэрбродамі, духмянымі булачкамі, сагрэцца гарачым чаем. Для тых, хто прыходзіў акунацца, на беразе былі ўстаноўлены палаткі для пераапранання.

DSC_8522

Як і ва ўсе гады, хрышчэнскае купанне праводзілася пры арганізацыйнай падтрымцы раённага выканаўчага камітэта, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, сектара па спорце і турызме райвыканкама, шэрагу раённых службаў – УП ЖКГ, райаддзела па надзвычайных сітуацыях, выратавальнай службы раённай апрганізацыі таварыства выратавання на водах, УАЗ “Глыбоцкая цэнтральная раённая бальніца”, Глыбоцких электрасетак, раённага аддзела ўнутраных спраў. Мерапрыемства, як і заўсёды, ладзілася пад духоўнай апекай настаяцеля сабора Ражджаства Прасвятой Багародзіцы г. Глыбокае протаіерэя Сергія Грамыкі. Усяму дзейству, як і належыць, папярэднічала малітва. Айцец Сергій адслужыў кароткі малебен з чынам асвячэння вады і благаславіў удзельнікаў традыцыйнага хрышчэнскага купання. У сваім звароце-пропаведзі бацюшка пажадаў усім, хто сабраўся на беразе возера Бяглец, непахіснай веры і спадзявання ва ўсіх справах на міласць Госпада нашага Іісуса Хрыста, жыць па хрысціянскіх запаведзях з гарачай любоўю да людзей і да сваёй роднай старонкі.

DSC_8529

Затым удзельнікі хрышчэскага купання па чарзе ўваходзілі ў спецыяльна абсталяваную купель і, асяняючы сябе хрэсным знаменнем, тройчы акуналіся. І кожны рабіў гэта з перакананнем, з цвёрдай верай у гаючую сілу хрышчэнскіх вод.

DSC_8549

DSC_8578

DSC_8574

DSC_8585

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: