ГЛЫБОЦКІЯ ШКОЛЬНІКІ ПРЫВЕЗЛІ 10 ДЫПЛОМАЎ З АБЛАСНОГА ТУРА РЭСПУБЛІКАНСКІХ ПРАДМЕТНЫХ АЛІМПІЯД

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Надзвычай напружаным выдаўся першы тыдзень трэцяй вучэбнай чвэрці для 28 школьнікаў з шэрагу ўстаноў адукацыі, якія ўдзельнічалі ў трэцім (абласным) этапе рэспубліканскіх прадметных алімпіяд. Безумоўна, не менш хвалюючымі былі гэтыя дні і для іх настаўнікаў. І вось прэстыжныя інтэлектуальныя спаборніцтвы завершаны. Яны зноўку засведчылі аб правільнасці выбранай стратэгіі і стварэнні ў раёне стройнай сістэмы работы з адоранымі дзецьмі. І гэтая сістэма сапраўды з’яўляецца досыць эфектыўнай, дзякуючы пастаянным клопатам, падтрымцы і ўсебаковым заахвочванні кіраўніцтвам раёна таленавітых вучняў і настаўнікаў.

edu1


Такія падыходы сябе апраўдваюць, хоць з года ў год перамагаць на алімпіядах, конкурсах становіцца ўсё складаней і складаней. Таленты песцяць усюды. Канкурэнцыя на абласным і рэспубліканскім узроўнях расце, абвастраецца. А таму яшчэ большую каштоўнасць набываюць атрыманыя балы, прызы, дыпломы.

На гэты раз з абласнога тура рэспубліканскіх прадметных алімпіяд глыбоцкія школьнікі прывезлі 10 дыпломаў. Тры з іх – у юных матэматыкаў Глыбоцкай раённай гімназіі і іх настаўніцы Марыі Іванаўны Бацяноўскай. Прытым, у актыве матэматыкаў Дыплом самай высокай вартасці – першай ступені. Яго ўладальніцай стала васьмікласніца Крысціна Чычэрава. Дзесяцікласнікі, браты Віталій і Аляксей Гімбіцкія ўзнагароджаны дыпломамі трэцяй ступені. Таксама тры дыпломы (усе трэцяй ступені) на рахунку знаўцаў беларускай мовы і літаратуры дзевяцікласніц Паліны Лапуновай (Азярэцкая СШ, настаўніца Вольга Міхайлаўна Лапунова) і Алёны Кушнярэвіч (Удзелаўская СШ, настаўніца Алена Францаўна Грышанковіч), а таксама дзесяцікласніцы раённай гімназіі Марыі Барыла (настаўніца Таццяна Фёдараўна Барткевіч). Дзвюх узнагарод (дыпломаў трэцяй ступені) былі ўдастоены адзінаццацікласніцы Дар’я Хоміч (СШ №3, настаўніца Вераніка Іосіфаўна Аніськовіч) і Марыя Маціеўская (Празароцкая СШ імя І. Ц. Буйніцкага, настаўніца Марыя Адольфаўна Сулімава). Яшчэ два дыпломы трэцяй ступені ўнеслі ў скарбонку перамог школьнікаў Глыбоччыны вучні раённай гімназіі: адзінаццацікласніцы Крысціна Сіповіч (па нямецкай мове, настаўніца Дар’я Уладзіміраўна Хахлун) і Марыя Пятніца (па рускай мове і літаратуры, настаўніца Ганна Венядзіктаўна Пяткевіч). Горача віншуем усіх іх з высокімі дасягненнямі.

Удзел у рэспубліканскіх прадметных алімпіядах – гэта вялікая напружаная праца вучняў і іх настаўнікаў, якая пачынаецца фактычна ў самым пачатку навучальнага года. Сёлета на першым (школьным) этапе рэспубліканскіх прадметных алімпіяд шлях да “Алімпу ведаў” пачалі без малога 1140 вучняў з усіх устаноў адукацыі Глыбоцкага раёна. Права выступіць на другім (раённым этапе) атрымалі 362 вучні. Па выніках раённых алімпіяд дыпломамі рознай вартасці былі ўзнагароджаны 124 школьнікі. Пераможцам па колькасці атрыманых на раённым этапе дыпломаў стала каманда раённай гімназіі. У яе каманднай скарбонцы 31 дыплом. У каманды СШ №1 імя П. В. Сухога 24 дыпломы, СШ №3 – 19, СШ №2 – 18, Падсвільскай СШ – 6 дыпломаў.

І яшчэ, хацелася б адзначыць вучняў, якія ўдзельнічалі, і даволі паспяхова, у раённым этапе рэспубліканскіх прадметных алімпіяд адразу па некалькіх прадметах. Напрыклад, вучаніца СШ №1 імя П. В. Сухога Аляксандра Глямбоцкая была ўзнагароджана дыпломамі па трох прадметах – беларускай, англійскай мовах і па біялогіі. Па два дыпломы атрымалі за перамогі ў раённым этапе Анастасія Цімафеева (СШ №1 імя П. В. Сухога), Марыя Пятніца (раённая гімназія), Ульяна Семеж (СШ №2), Віталь, Аляксей і Алена Гімбіцкія (раённая гімназія), Анжаліка Кухальская (СШ №3). А ў алімпіядзе па матэматыцы па праграме 8 класа ўдзельнічаў сямікласнік раённай гімназіі Максім Кадушкевіч і быў удастоены Дыплома першай ступені.



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: