«ГЛЫБОЦКАЯ ЛЫЖНЯ-2019»

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

У ваколіцах возера Бяглец 26 студзеня гэтага года пройдзе раённае спартыўна-мастацкае свята “Глыбоцкая лыжня-2019”, прысвечанае Году малой радзімы. У ім прымуць удзел прыхільнікі здаровага ладу жыцця, аматары фізічнай культуры і спорту, каманды прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна, зборныя каманды сельсаветаў і ўстаноў адукацыі.

begovye-lyzhi-zastavka


У праграме спартыўна-мастацкага свята лыжныя эстафеты сярод каманд прадпрыемстваў і арганізацый, сельсаветаў і ўстаноў адукацыі, індывідуальныя лыжныя гонкі сярод спартсменаў-аматараў і маладых спецыялістаў раёна. Пройдуць таксама спаборніцтвы па стральбе па мішэнях, перацягванні каната, па міні-футболе і снежным валейболе, па шахматах, армрэстлінгу, гіравым спорце і дартсе. А яшчэ будуць арганізаваны конкурсы снежных фігур і сярод аматараў зімовай рыбалкі “Зімні клёў”.
Айда на лыжню, сябры! Зарадзімся бадзёрым духам, спартыўным азартам і  цудоўным зімовым настроем!

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: