ВУЧЭБНЫ МАШЫННА-ТРАКТАРНЫ ПАРК ГЛЫБОЦКАГА ПРАФЛІЦЭЯ ПАПОЎНІЎСЯ НОВАЙ ТЭХНІКАЙ

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

У № 101 “ВГ” за 12 снежня 2018 года быў надрукаваны матэрыял “Старшы майстар”, у якім, апрача ўсяго іншага, мы вялі размову са старшым майстрам Глыбоцкага прафліцэя Георгіем Сіманковічам пра матэрыяльную базу навучальнай установы ў савецкі перыяд і  ў час сённяшні. І вынікі былі не на карысць апошняга. Скажам, апошні раз новая тэхніка ў вялікай колькасці паступала ў ліцэй толькі пры Алегу Віктаравічу Морхату. У далейшым – зацішша.

Новыя-трактар--і-машына-006


Але сёння ўжо можна гаварыць пра невялічкі прарыў у гэтай справе. Так, напрыканцы снежня мінулага года машынна-трактарны парк установы папоўніўся новым трактарам  МТЗ-1221 і новым аўтамабілем ГАЗ-САЗ 35071. Дапоўнім, што яшчэ летам у прафліцэі паявіўся груза-пасажырскі фургон ГАЗ-2732 (“Собаль”).

У першыя ж дні новага года сустрэўся і пагутарыў з некаторымі спецыялістамі і навучэнцамі прафліцэя, пацікавіўся іхнімі думкамі пра новую тэхніку.

—У калектыве працую ўжо 20 гадоў, і, канечне ж, новая машына ГАЗ-САЗ паможа ў справе навучання, — гаворыць майстар па кіраванні механічным транспартным сродкам Іосіф Шыпіла. – Бачу, як загараюцца вочы ў навучэнцаў, калі яны падыходзяць да яе. Можа, з паступленнем новай тэхнікі ахвотней будуць ісці к нам вучыцца выпускнікі школ.

—К новаму  МТЗ-1221 у ліцэістаў – асаблівы інтарэс, — прадаўжае размову майстар вытворчага навучання Арцём Заяц. – Гэта другі такі трактар у ліцэі. Але першаму, на жаль, ужо гадоў дзесяць. І новы МТЗ  паступіў, як кажуць, у пару.

—Усё, што звязана з тэхнікай, мне вельмі падабаецца, — прызнаўся трэцякурснік Павел Косцік. – А калі тэхніка новая, то гэта ж здорава!

—Вучуся на першым курсе, але ўжо магу праехаць на трактары. І з нецярпеннем чакаю, калі мне выкладчыкі дазволяць сесці за руль новага МТЗ, — выказаў сваю мару Аляксей Кавальчук.

—Новая тэхніка паступіла к нам дзякуючы ініцыятыве мясцовай улады і  клопатам Галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама пра павышэнне якасці навучання, асабліва практычнай яго часткі, у сістэме прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі, — адзначыў у размове дырэктар Глыбоцкага прафліцэя Васілій Любоза. — У нашай установе, як і ў некаторых іншых, востра стаіць пытанне з правядзеннем практычных заняткаў будучых аграрыяў на новай энерганасычанай тэхніцы. Калі з тэорыяй усе ў парадку, то з практыкай – праблема. І па той прычыне, што такой тэхнікі, як МТЗ-3022, “Кіравец”, у нас сёння няма. Але выйсце са складанай сітуацыі знайсці можна.

Як заўважыў далей дырэктар, у раёне па магчымасці спрабуюць вырашыць гэтае пытанне. Так, па распараджэнні старшыні  райвыканкама Алега Морхата сельскагаспадарчыя арганізацыі, прадпрыемствы для камплектавання вучэбных класаў выдзяляюць прафліцэю  вузлы ад сучаснай энерганасычанай тэхнікі. І такія класы камплектуюцца ўжо. Наладжаны цесныя сувязі ліцэя  з Глыбоцкай інтэграцыйнай структурай, дзе ў наяўнасці самая навейшая тэхніка.

—У вёсцы Зарубіна  — машынны двор інтэграцыйнай структуры, і на працягу года будзем адпраўляць туды нашых навучэнцаў з мэтай вывучэння новай энерганасычанай тэхнікі. Хочацца верыць, што пасля гэтага падчас праходжання практычнай часткі кіраўнікі гаспадарак больш ахвотна і без боязі будуць давяраць нашым навучэнцам сучасную тэхніку, — зазначыў Васілій Любоза.
Напрыканцы – такая цікавая інфармацыя. У навучальную ўстанову прыйшоў ліст ад Генеральнага дырэктара МТЗ, у якім паведамлялася, што станоўча вырашана пытанне аб паступленні ў прафліцэй сучаснага энерганасычанага трактара МТЗ-3522: на базе навучальнай установы будзе створана эксперыментальная пляцоўка для выпрабавання тэхнікі і для правядзення практычных заняткаў з навучэнцамі.

—За такую цудоўную магчымасць асвоіць сучасную тэхніку шчыра дзякуем нашаму дэпутату, Старшыні Палаты прадстаўнікоў  Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзіміру Паўлавічу Андрэйчанку і старшыні райвыканкама Алегу Віктаравічу Морхату — падкрэсліў Васілій Любоза. —  Уладзімір Паўлавіч І Алег Віктаравіч памаглі нам  выра-
шыць гэтае пытанне



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: