ФК «ГЛЫБОКАЕ» – БРОНЗАВЫ ПРЫЗЁР ЧЭМПІЯНАТУ ВІЦЕБСКАЙ ВОБЛАСЦІ ПА ФУТБОЛЕ 2018

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

У мінулыя выхадныя прайшоў апошні тур фінальнага раўнда чэмпіянату Віцебскай вобласці па футболе. Так атрымалася, што менавіта ў апошніх гульнях вызначыліся пераможца і прызёры гэтых цікавых спаборніцтваў, якія доўжыліся не адзін месяц.

Бронза-1
Прайграўшы ФК “Детскосельский” (Гарадок) матч, які некаторыя футбольныя спецыялісты назвалі матчам за “серабро”, ФК “Глыбокае” апынуўся ў няпростай сітуацыі: каб стаць бронзавым прызёрам чэмпіянату, на выездзе трэба было абыгрываць клуб з Талачына, які меў на ачко больш і якога задавальняў нічыйны зыход сустрэчы. Вядома, мы верылі ў каманду, верылі ў перамогу і з нецярпеннем чакалі інфармацыі пра вынік гэтай сустрэчы.

Таму адразу пасля матча ў Талачыне па тэлефоне звязаліся з галоўным трэнерам нашай каманды Вячаславам Богушам,  і вось што ён сказаў:

—Гульня была за медалі чэмпіянату, таму ўступаць ніхто не хацеў. Ужо адно тое, што суддзя паказаў ігракам адной і другой каманды чырвоныя карткі, а былі яшчэ і жоўтыя, дае яскравае ўяўленне пра характар матча. Першы тайм мы правялі лепш, шмат камбінавалі і пасля вострай перадачы з фланга ў штрафную пляцоўку сапернікаў Віталь Смалякоў адкрыў лік у  матчы – 1:0. Здарылася гэта прыкладна на 30 мінуце першага тайма. У другім тайме маглі забіць і яшчэ, але мяч у вароты не ішоў.  А вось апошнія дзесяць-пятнаццаць мінут былі вельмі цяжкімі для нас. Гаспадарам поля патрэбна была нічыя, і ўсёй камандай яны кінуліся ў атаку. Але нашы ігракі акуратна  згулялі ў абароне і дабіліся ў такой няпростай, напружанай сустрэчы такой важнай перамогі. А гэта – бронзавыя медалі чэмпіянату вобласці!

Гол, які забіў Віталь Смалякоў, стаў для яго дзясятым па ліку, і Віталь увайшоў у шасцёрку лепшых снайпераў першынства.

“Залаты матч” праходзіў у Гарадку, дзе гаспадары поля прымалі ФК “Полацкгаз”, якому, каб стаць чэмпіёнам вобласці, дастаткова было дабіцца нічыёй. Але такая яна, каманда з Полацка: заўсёды гуляе на выйгрыш. Так сталася і ў гэтай сустрэчы. Перамога з лікам 2:1, і ФК “Полацкгаз”  — пераможца  чэмпіянату Віцебскай вобласці па футболе 2018 года! ФК “Детскосельский” (Гарадок) – сярэбраны прызёр.

Вынікі іншых сустрэч апошняга тура.  ФК “Газавік” (Віцебск) – ФК “Міёры” — 4:1, ФК “Славянскі Велес-Дзвіна” – ФК “Лепель” — 3:0 (тэхнічная перамога).

Выніковая табліца чэмпіянату вобласці выглядае так.

ФК “Полацкгаз” (Полацк) – 35 ачкоў
ФК “Детскосельский” (Гарадок) – 29
ФК “Глыбокае” – 24
ФК “Ніва” (Талачын) – 22
ФК “Славянскі Велес-Дзвіна” – 20
ФК “Газавік” (Віцебск) – 15
ФК “Лепель” – 10
ФК “Міёры” – 2.

 

У адным з бліжэйшых нумароў “ВГ” мы прааналізуем выступленне ФК “Глыбокае” ў сёлетнім чэмпіянаце Віцебскай вобласці па футболе. Водгукі чытачоў пра гульню нашай каманды (мы ўключым іх у выніковы матэрыял пра  ФК “Глыбокае”) на працягу тыдня прымаем па тэлефоне №. 5-38-15.

Вам может понравиться

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

17 − шесть =



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: