У ГЛЫБОКІМ АДЗНАЧЫЛІ 100-ГОДДЗЕ КАМСАМОЛА

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Трохгадзінная святочная праграма, прысвечаная 100-годдзю ВЛКСМ, была напоўнена цудоўнымі імгненнямі, радаснымі сустрэчамі і ўспамінамі, звонкай музыкай і песнямі. Яркае дынамічнае дзеянне, якое разгортвалася ў зале і на сцэне гарадскога Дома культуры г. Глыбокае, падарыла незабыўныя прыемнейшыя ўражанні і ветэранам камсамольскага руху, і іх юным паслядоўнікам, маладзёжным актывістам, сябрам раённай арганізацыі ГА “БРСМ”. З выдатным настроем, з камсамольскім задорам адзначалі стагадовы юбілей камсамола ўдзельнікі гэтага ўрачыстага мерапрыемства.

DSC_6760

Трэба сказаць, што яшчэ да яго пачатку ставала хвалюючых момантаў і эпізодаў, і немагчыма перадаць словамі, колькі ў іх было шчырасці і цеплыні… Абдымкі, успаміны, фотасесіі… І ўсё гэта адбывалася пад бравурныя мелодыі ўзорнага духавога аркестра Глыбоцкай дзіцячай школы мастацтваў. Ганаровыя госці ўрачыстасці з задавальненнем знаёміліся з цікавай выставачнай экспазіцыяй, разгорнутай у фае Дома культуры супрацоўнікамі раённага гісторыка-этнаграфічнага музея.

DSC_6570
У прадстаўленай святочнай кампазіцыі ярка і па-мастацку вобразна адлюстроўваліся важнейшыя вехі гісторыі камсамола. Кожная сцэнічная дзея суправаджалася дружнымі апладысментамі. А адкрывалася праграма плац-парадам “Раўненне на сцяг” у выкананні піянераўвучняў пад барабанны дробат удзельніц узорнага ансамбля барабаншчыц “Віват” ваеннаслужачыя  вайсковай часці 5524 вынеслі на сцэну Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь, сцягі Віцебскай вобласці і горада Глыбокае, сцяг раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, а таксама каштоўныя і дарагія сэрцу многіх рэліквіі: сцяг Глыбоцкай раённай арганізацыі Усесаюзнага Ленінскага камуністычнага саюза моладзі, Пераходны сцяг ЦК ВЛКСМ, якім раённая камсамольская арганізацыя была ўзнагароджана за паспяховае выкананне рашэнняў XXIV з’езда КПСС, Чырвоны Сцяг ЦК ВЛКСМ, якім камсамольская арганізацыя раёна была адзначана за поспехі ў камуністычным выхаванні моладзі і ў сувязі са святкаваннем 50-годдзя камсамола. Прагучала ўрачыста-ўзнёслая мелодыя Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь – юбілейная ўрачыстасць адкрыта.

DSC_6630
Пасля ўступных слоў вядучых праграмы ад імя раённага выканаўчага камітэта ўдзельнікаў урачыстасці горача вітаў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Іосіф Пачкоўскі.

DSC_6648
—Камсамольцамі Глыбоччыны ўпісаны яркія старонкі ў летапіс раёна, у летапіс нашай краіны. У вяках застанецца подзвіг камсамолкі, партызанскай разведчыцы Клавы Шакаладавай. 12 маладых патрыётаў Глыбоччыны шчыравалі на ўборцы ўраджаю на Цаліне, пяцёра з іх былі ўдастоены высокіх узнагарод. Ударна працавала моладзь  раёна ў сельскай гаспадарцы і на будаўніцтве малочнакансервавага камбіната, хлебазавода, камбікормавага завода. Моладзь актыўна ўдзельнічала ў развіцці сацыяльнай сферы раёна, а яе дасягненні неаднаразова былі адзначаны высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі.

DSC_6597
За сто гадоў камсамол стаў не проста школай жыцця для мільёнаў маладых людзей, але і стварыў сваю культуру, якая адлюстравалася ў песнях, кнігах і кінастужках. І ўсё гэта не прайшло бясследна: традыцыі камсамола прадаўжаюць цяперашнія маладзёжныя арганізацыі краіны, — адзначыў Іосіф Іванавіч.

DSC_6554
З прывітальнай прамовай выступіў таксама першы сакратар раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі, былы першы сакратар райкама ЛКСМБ Міхаіл Чарапкоўскі. А затым прайшла цырымонія ўзнагароджвання. Іосіф Іванавіч Пачкоўскі за вялікі ўклад у развіццё грамадскага маладзёжнага руху і ў сувязі са 100-гадовым юбілем ВЛКСМ уручыў Падзяку Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта былым першым сакратарам РК ЛКСМБ Сяргею Чабатаронку, Таццяне Сауліч, Міхаілу Чарапкоўскаму, Наталлі Гузёнак, Пятру Нікіціну, Генадзю Шульгу, былым другім сакратарам райкама ЛКСМБ Ларысе Нядбайла, Аліне Будзько і Валерыю Дударонку.

DSC_6612
Таксама былі ўганараваны лідары і актывісты раённых маладзёжных арганізацый, што ў пэўныя перыяды сучаснай гісторыі станавіліся пераемнікамі камсамола. Так, другому сакратару Глыбоцкага райкама ГА “БРСМ” Юліі Казловай уручана Ганаровая грамата Глыбоцкага райвыканкама. Ганаровую грамату Віцебскага абласнога камітэта ГА “БРСМ” атрымалі Алена Осіпава, Сяргей Дзёмін, Іна Кухарава, Анатоль Гігола, Людміла Чэбан і Эла Ждановіч. Групе ветэранаў і актывістаў маладзёжнага руху былі ўручаны юбілейныя медалі.

DSC_6753
Асабліва памятнай стане юбілейная ўрачыстасць для юнакоў і дзяўчат, якія нядаўна ўступілі ў рады грамадскага аб’яднання “БРСМ”. Дар’ю Смольскую, Мікіту Гіля, Радзіона Лагунова, Вікторыю Забела, Яну Цішкевіч, Дзмітрыя Кушнярэвіча, Ульяну Шарабайка, Маргарыту Зелянкевіч, Мікіту Грыцкевіча і Аляксея Алексіна павіншавалі з адметнай падзеяй у жыцці і ўручылі білет члена ГА “БРСМ” першы намеснік старшыні райвыканкама Іосіф Іванавіч Пачкоўскі, Ганаровы грамадзянін Глыбоцкага раёна, былы старшыня Глыбоцкага райвыканкама Віктар Іосіфавіч Сініцкі і памочнік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У. П. Андрэйчанкі Віталій Мікалаевіч Шыпко.

DSC_6767
Хвалюючыя пачуцці ахоплівалі кожнага прысутнага ў зале, калі вядучыя зачытвалі Пасланне моладзі XXI стагоддзя, напісанае камсамольцамі Глыбоцкага раёна ў 1987 годзе, падчас падрыхтоўкі да святкавання 70-годдзя ВЛКСМ. Гэтае Пасланне, закладзенае ў спецыяльную капсулу, было завешчана адкрыць менавіта падчас святкавання стагадовага юбілею камсамола. Гэты гістарычны дакумент цяпер будзе захоўвацца ў музеі СССР сярэдняй школы №2 г. Глыбокае.

Удзельнікаў урачыстасці віталі піянеры раённай піянерскай арганізацыі. Запамінальным стала і выступленне піянерскай агітбрыгады Падсвільскай СШ, пераможцы абласнога этапа і дыпламанта рэспубліканскага свята-фэсту “Запалі касцёр дабра”.
Надзвычай краналі сэрца кожнага з прысутных у святочнай зале, уздымалі хвалю прыемнейшых пачуццяў выступленні лепшых творчых калектываў раёна, таленавітых спевакоў і танцораў. Горача апладзіравалі ў зале хору ветэранаў народнага клуба “Маналіт”, народнай харавой капэле, вакальнай групе “Глыбоцкія дзяўчаты”, народнаму тэатру фальклору “Цярэшка”, хору навучэнцаў Глыбоцкай дзіцячай школы мастацтваў, мажарэткам узорнага ансамбля барабаншчыц “Віват”, спевакам-салістам ГДК, якія выступалі ў дуэце і ў складзе квартэта, а таксама ўдзельнікам узорнага ансамбля “Радасць” Глыбоцкай ДШМ, дзіцячай харэаграфічнай групе ГДК і танцавальнай групе вучняў СШ №1 імя П. Сухога.

Дзякуючы ўдала выбраным мастацкім сродкам, стваральнікі святочнай праграмы ўзгадалі гераічныя подзвігі і выдатныя працоўныя справы камсамольцаў Глыбоччыны. Гучалі незабыўныя мелодыі і песні, такія, напрыклад, як “Песня о тревожной молодости”, “Я люблю тебя, жизнь”, “Солнечный круг – небо вокруг”, цудоўныя сучасныя песні пра нашу любімую краіну Беларусь. А завяршылася ўрачыстасць выкананнем неўміручай песні “Не расстанусь с комсомолом…”. Разам з квартэтам “Архіў” яе спявала ўся зала. Спявала хораша, звонка, з камсамольскім задорам!



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru