НОВЫ ВІШНЁВЫ САД ЗАКЛАЛІ НА ГЛЫБОЧЧЫНЕ

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (3 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

На Глыбоччыне закладзены яшчэ адзін вішнёвы сад. У рамках акцыі, прымеркаванай да Года малой радзімы, на тэрыторыі Глыбоцкага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў пасаджана 50 маладзенькіх вішанек.

_0003274

Ініцыятарам такой акцыі стала старшыня Глыбоцкага райкама прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Аліна Капшуль. У Віцебскім абкаме прафсаюза яе прапанову з радасцю падтрымалі і дапамаглі не толькі фінансава, але і справай. На мінулым тыдні ў вішнёвую сталіцу прыехаў прафактыў абкама прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў на чале з яго старшынёй Сяргеем Догелем. Удзел у акцыі прынялі таксама старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Унуковіч, прафсаюзныя лідары арганізацый і прадпрыемстваў горада,  супрацоўнікі дома-інтэрната.  

_0003293
Добрай справе спрыяла выдатнае надвор’е. Колькі часу дружнай працы – і на ўчастку ў 0,5 га роўнымі радамі выстраіліся маладыя дрэўцы, якія пражываючыя інтэрната адразу палівалі і падвязвалі.

_0003243
–Мы працавалі з вялікім задавальненнем і спадзяёмся, што саджанцы ўкараняцца і ўвесну парадуюць пражываючых квеценню, а восенню – добрым ураджаем, – сказаў Сяргей Догель.

_0003223

_0003272

_0003306

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2020г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru