ВЫХАВАНЕЦ ГЛЫБОЦКАЙ ДЮСШ – СЯРЭБРАНЫ ПРЫЗЁР ЧЭМПІЯНАТА СВЕТУ

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (2 оценок, среднее: 4,50 из 5)
Загрузка...

На чэмпіянаце свету па вольнай, грэка-рымскай і жаночай барацьбе сярод студэнтаў, які праходзіў у горадзе Гаянія (Бразілія), Ілья Лаўрыновіч, выхаванец трэнера Глыбоцкай раённай дзіцячай спартыўнай школы Віктара Бартко, заваяваў сярэбраны медаль.

IMG-39a38e3f4e156678971048962e0538d5-V
У спартыўнай школе ў Глыбокім Ілья стаў займацца ў 2010 годзе,  і ўжо ў 2013 як здольны, перспектыўны барэц быў перададзены ў Рэспубліканскае вучылішча алімпійскага рэзерву.  Неўзабаве прыйшлі першыя спартыўныя поспехі. І нарэшце –  заваяваны сярэбраны медаль на чэмпіянаце свету.

IMG-9310301129e3fd0c86bbf641036dcef7-V
 Ілья – студэнт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Менавіта спартсмены па грэка-рымскай барацьбе гэтай вышэйшай навучальнай установы выступалі за  Рэспубліку Беларусь на  спаборніцтвах у Бразіліі,  і юнак, які трэніруецца ў Гродзенскай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву, увайшоў у склад каманды.

IMG-930f90a38c26c86e054b6b56eff71932-V
—У першым паядынку Ілья  сустракаўся з барцом з Бразіліі і перамог з лікам 7:5, — расказвае Віктар Бартко. – У другім крузе, на жаль, уступіў турэцкаму спартсмену, затое ў астатніх дзвюх сустрэчах атрымаў упэўненыя перамогі: спачатку — над барцом з Балгарыі (9:0), а потым – над прадстаўніком з Венгрыі  (8:0) і, заваяваўшы сярэбраны медаль, падняўся на другую прыступку п’едэстала. Добра выступіў ён і на чэмпіянаце свету па барацьбе сярод юніёраў, які праходзіў у славацкім горадзе Трнава: у кваліфікацыі перамог амерыканца (11:0), у другім крузе – балгарына (11:0), у чвэрцьфінале – швейцарца (11:1), аднак у паўфінале ўступіў фіну і ў барацьбе за бронзу прайграў спартсмену з Расіі. Думаю, што ў Ільі ўсё яшчэ наперадзе, у тым ліку і перамогі на самых буйных спаборніцтвах. Гэта вельмі паспяховы спартсмен.

Зрэшты, і самога Віктара Бартко можна лічыць паспяховым трэнерам. Многія ягоныя выхаванцы  займаюць высокія месцы на спаборніцтвах самага высокага ўзроўню. І сёння ў спартыўных колах на слыху прозвішчы  Ільі Лаўрыновіча, Мікіты Ішуціна, Андрэя Салаўя, Дзмітрыя Радзевіча, Ільі Альсевіча. Так, Андрэй Салавей стаў чэмпіёнам Рэспублікі Беларусь, а юны Мікіта Ішуцін, які ўпершыню прыняў удзел у турніры такога высокага рангу, у сваёй вагавой катэгорыі
быў пятым.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

девятнадцать − 8 =



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: