НА ГЭТЫМ ТЫДНІ ВЕРХНЯДЗВІНСК СТАНЕ СТАЛІЦАЙ АБЛАСНОГА ФЕСТЫВАЛЮ-КІРМАШУ ПРАЦАЎНІКОЎ ВЁСКІ «ДАЖЫНКІ-2018»

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

у пятніцу, 28 верасня, На свяце будуць падведзены вынікі абласнога спаборніцтва за дасягненне лепшых вынікаў на ўборцы  ўраджаю зерневых і зернебабовых культур, рапсу, нарыхтоўцы травяных кармоў.

000197_715207_big

Пераможцы будуць вызначаны ў наступных намінацыях: “Сярод раёнаў на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых культур”, “Сярод інтэграцыйных структур на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых культур”, “Сярод сельскагаспадарчых арганізацый на ўборцы зерневых і зернебабовых культур”, “Сярод сельскагаспадарчых арганізацый па вытворчасці зернебабовых культур”,  “Сярод раёнаў на ўборцы рапсу”, “Сярод інтэграцыйных структур на ўборцы рапсу”, “Сярод сельскагаспадарчых арганізацый, якія ўваходзяць у інтэграцыйныя структуры, на ўборцы рапсу”, “Сярод сельскагаспадарчых арганізацый, якія не ўвайшлі ў інтэграцыйныя структуры, на ўборцы рапсу”, “Сярод старшых камбайнераў і камбайнераў сельскагаспадарчых арганізацый”, “Сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў”, “Сярод галоўных аграномаў”, “Сярод трактарыстаў-машыністаў, занятых на нарыхтоўцы травяных кармоў на камбінаваных падборшчыкахупакоўшчыках”.

Па матэрыялах СМІ можна зрабіць выснову, што прыняць гасцей такога маштабнага форуму ў Верхнядзвінску гатовы. Парадак наведзены не толькі на тэрыторыях, значна абнавілася і сацыяльная інфраструктура. У новым абліччы  — СШ №2 і тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, праведзена рэканструкцыя цэнтральнай плошчы Юбілейная, добраўпарадкаваны гарадскі сквер і ўчастак набярэжнай Дзвіны, пабудаваны сучасны фізкультурна-аздараўленчы комплекс  з плавальным басейнам, саўнай, трэнажорамі і залай для фітнесу, праведзены капітальны рамонт у раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці, зроблена шмат чаго іншага.

На рэканструкцыі і будаўніцтве аб’ектаў, а іх больш за 200, асвоена больш за 15 мільёнаў рублёў.

У праграме фестывалю-кірмашу — шмат мерапрыемстваў. Так, па вуліцах горада пройдзе святочнае шэсце ўдзельнікаў абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2018”. На цэнтральнай плошчы  адбудзецца ўрачыстае адкрыццё свята, пройдзе цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў спаборніцтва. На пляцоўцы каля раённага Цэнтра культуры адкрыюць фантан, у самім Цэнтры будуць разгорнуты выставы “Дажыначны сноп” і “Каравай-2018”. Несумненна, зацікавіць жыхароў горада і шматлікіх гасцей праект “На рубяжы трох дзяржаў”: беларускі нацыянальны этнадвор, рускі нацыянальны этнадвор і латышскі нацыянальны этнадвор, а таксама выставачны праект “Віцебшчына ў мініяцюры”. Пасля адкрыцця фізкультурна-аздараўленчага комплексу “Імпульс” прыхільнікі здаровага ладу жыцця, фізкультурнікі, спартсмены  змогуць прыняць удзел у спартыўным свяце. А самыя дужыя, асілкі, пазмагаюцца за перамогу ў абласных спаборніцтвах па рускаму жыму штангі.

Словам, удзельнікаў фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2018” чакае цікавая  і разнастайная праграма.

У фестывалі-кірмашы прыме ўдзел і дэлегацыя з нашага раёна. Спадзяёмся, што сярод узнагароджаных будуць і працаўнікі Глыбоччыны.

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2020г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru