НА ГЛЫБОЧЧЫНЕ ЛАДЗЯЦЦА МЕРАПРЫЕМСТВЫ, ПРЫСВЕЧАНЫЯ ДНЮ ПАЖЫЛЫХ ЛЮДЗЕЙ

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

У першы кастрычніцкі дзень у нашай краіне адзначаецца Дзень пажылых людзей. Гэты дзень – яшчэ адна добрая нагода, каб адзначыць заслугі прадстаўнікоў старэйшага пакалення, іх важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны, іх бясцэнны вопыт і вялікую ролю ў выхаванні моладзі.

6g41z7cfydx82ae9b0531414412974-1

Ушанаваць людзей, якія знаходзяцца ўжо на заслужаным адпачынку, удзяліць ім яшчэ больш пільную ўвагу, падзякаваць ім за іх нястомную працу, за любоў і вернасць да роднага краю – такая задача пастаўлена кіраўніцтвам раёна перад кіраўнікамі і калектывамі ўстаноў, арганізацый і прадпрыемстваў раёна, перад арганізатарамі мерапрыемстваў, прысвечаных Дню пажылых людзей.

А мерапрыемствы з гэтай нагоды будуць ладзіцца на Глыбоччыне з 28 верасня па 4 кастрычніка. У гэтыя дні ў раёне будзе праходзіць акцыя “Ветэран жыве побач”. Валанцёры, школьнікі, моладзь наведаюць пажылых людзей, якія на цяперашні час знаходзяцца ў бальніцах сястрынскага догляду.  У вёсцы Арэхаўна 27 верасня намаганнямі кіраўніцтва сектара спорту і турызму райвыканкама, супрацоўнікаў раённага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра арганізуецца спартыўна-турыстычнае свята для людзей “залатога ўзросту”. У тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва 4 кастрычніка пройдзе дзень адкрытых дзвярэй у аддзяленні  дзённага знаходжання для пажылых грамадзян.

Своеасаблівыя падарункі падрыхтавалі пажылым грамадзянам калектывы УП ЖКГ Глыбоцкага раёна і Глыбоцкага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства бытавога абслугоўвання “Навінка”: пры прад’яўленні пенсійнага пасведчання пажылым жыхарам раёна 28 верасня будзе прадастаўлена 50-працэнтная скідка пры наведванні гарадской лазні (мыйнае аддзяленне), а 29 верасня – пры наведванні цырульні КУП БА “Навінка” будзе прадастаўляцца 20-працэнтная скідка пры аплаце за такую паслугу, як стрыжка.

Першакастрычніцкі дзень пазначаны на календары асаблівай датай. Паважаныя сябры, землякі, спадзяёмся, што кожны з вас удзеліць увагу сваім дарагім людзям – бацькам, бабулям і дзядулям і проста адзінокім састарэлым грамадзянам, якім, мажліва сёння, не хапае ласкі. Акружым цеплынёй і ласкай прадстаўнікоў старэйшага пакалення, нашых шчырых працаўнікоў і мудрых дарадцаў!

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2020г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru