ХТО З НАМІ?

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Наш дзядзька Язэп столькі сцежак і дарог за сваё жыццё патаптаў, што сучаснаму турысту толькі пазайздросціць можна. Геаграфію яго падарожжаў можна вывучаць па назвах карцін: “Засценак Пунькі”, “Гара Гараватка”,  “Над Дзісёнкай”, “Глыбокае”, «Вёска Лаўрынаўка», «Чаронка»… Большую частку свайго жыцця Язэп Драздовіч вандраваў па Беларусі, адсюль і мастацкія серыі: “Піншчына”, “Мір”, “Любча”, “Ліда”, “Гальшаны”, “Крэва”, “Навагрудак і Навагрудчына” Цікавы ён чалавек –дзядзька Язэп, Вечны вандроўнік! А мы жадаеце падарожнічаць па глыбоцкіх і шаркаўшчынскіх сцежках Язэпа Драздовіча?

rsA5c7JP__I


Такую магчымасць велааматарам прадастаўляе аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Глыбоцкага райвыканкама і раённы гісторыка-этнаграфічны музей. Велапрабег «Сцяжынкамі Драздовіча» прымеркаваны арганізатарамі да 130-годдзя з дня нараджэння нашага земляка.

Для ўдзелу ў патрыятычна-спартыўным мерапрыемстве запрашаюцца жыхары Глыбоцкага раёна, у тым ліку і моладзь ва ўзросце ад 18 гадоў. Галоўныя патрабаванні – мець веласіпед, які адпавядае тэхнічным патрабаванням правілаў дарожнага руху, і, канешне, ведаць ПДД і выконваць іх на працягу ўсяго велапрабегу. Веласіпед у наяўнасці? Тады рыхтуемся далей: у рукзак пакладзіце накідку ад дажджу, кубак, лыжку, міску, нож, гігіенічныя прыналежнасці, веларэмнабор, запасны камплект адзення і абутку па сезоне, сухі паёк, запас пітной вады.

Куды трымаем шлях? Па памятных месцах, звязаных з жыццём і дзейнасцю Язэпа Драздовіча. Працягласць маршруту складзе каля 100 кіламетраў. Вас чакаюць прыемныя сюрпрызы і цікавыя экскурсіі. Напрыклад, у вёсцы Запруддзе вы наведаеце гарадзішча, якое апісваў у сваім дзённіку Язэп Драздовіч. У Залессі сустрэнецеся з нястомным краязнаўцам Рыгорам Шарыпкіным, які раскажа пра мясцовыя славутасці, што вывучаў таксама і дзядзька Язэп. Вас таксама чакае знаёмства з вёскамі Лужкі, Гарадзец, Германавічы Шаркаўшчынскага раёна, у апошняй, дарэчы, вы абавязкова наведаеце мастацка-этнаграфічны музей імя Я.Н. Драздовіча…

Не трэба доўга раздумваць, лепш пакіньце час на зборы. Будзьце гатовы прыехаць на веласіпедзе ў суботу на Цэнтральную плошчу Глыбокага (сустрэча прызначана каля мастацка-дэкаратыўнай кампазіцыі “Дружба народаў”) у 9.30. Урачыстае адкрыццё велапрабегу, што сімвалічна, пройдзе на выставе маляваных дываноў “Дзіва  дзіўнае”, якая экспануецца ў раённым Доме рамёстваў.
Па дадатковую інфармацыю звяртацца па тэлефоне +375 (29) 593-74-40 ці 2-12-55 (Таццяна). Пра свой удзел у велапрабегу паведаміце, калі ласка, напісаўшы на электронны адрас otdelmolodgl@mail.ru.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

два × 1 =



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: