У ГЛЫБОЦКІМ ДОМЕ РАМЁСТВАЎ – НОВАЯ ВЫСТАВА

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Такая паэтычная назва  –  “У гармоніі з узростам” – у выставы, што цяпер размяшчаецца ў экспазіцыйнай зале раённага Дома рамёстваў. Яе аўтары – наведвальніцы аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і суправаджальнага пражывання Глыбоцкага ТЦСАН.

_0003118


Пакуль рукадзельныя творы ў чаканні гледачоў, раскажам пра ўрачыстае адкрыццё экспазіцыі.
Усё так гарманічна было ў той дзень (у адпаведнасці з назвай): такія ж разнастайныя квяцістыя работы ўмеліц, як і каляровы верасень; такія ж усмешлівыя ўдзельніцы мерапрыемства, як і восеньскае, але па-летняму цёплае сонейка; такія ж жартаўлівыя прыпеўкі і вершы пра свой узрост, як і сёлетні жарт прыроды, калі лета не спяшаецца з намі развітвацца, а восень – надыхо-
дзіць.

_0003110
– Мы в гармонии с собой и,   
конечно, с возрастом.
Открываем наши двери и
 знакомим с творчеством.
В отделении своём
очень дружно мы живём.
Лепим, вяжем, вышиваем
 и танцуем, и поём…
– Сколько лет вам?
– Мы не знаем.
Возраст – это не вопрос.
О годах не вспоминаем,
хорошо, когда склероз, – спявалі ўдзельніцы гуртка “ДушаГрэйка”, а прысутныя ўсміхаліся…

_0003073

*  *  *

– Мы ў Доме рамёстваў частыя госці – як наведвальнікі выстаў і разнастайных майстар-класаў, але як удзельнікі тут упершыню. Наша аддзяленне існуе з 2015 года. У нас працуюць гурткі і аб’яднанні па інтарэсах, у якіх можа займацца кожны жадаючы жыхар раёна, які дасягнуў пенсійнага ўзросту. І вось з кожным годам, па нарастаючай, мы пачынаем заяўляць пра сябе: у мінулым годзе ў цэнтры традыцыйнай культуры і народнай творчасці працавала персанальная выстава кіраўніка гуртка “Крэатыўнае рукадзелле” Галіны Машковай, дзе выстаўляліся і работы яе вучаніц. Цяпер – наадварот. Я спадзяюся, што ў перспектыве – персанальныя выставы нашых удзельніц гурткоў, – з уступным словам на ўрачыстым адкрыцці экспазіцыі выступіла загадчык аддзялення Вольга Шаўчонак.  

_0003076
Вольга Леанідаўна адзначыла, што ёй вельмі падабаецца творчая атмасфера на занятках гурткоўцаў  і параўнала яе з тагачаснымі вячоркамі: жанчыны займаюцца рамёствамі, гутараць, песні спяваюць.

_0003080
І ў пацвярджэнне яе слоў паліліся і зацікаўленая размова, і мілагучныя песні, і светлыя ўспаміны…

_0003086
– Я вельмі рада, што ў нас кіраўніком гурткоў працуе такі цудоўны чалавек – Галіна Машкова. Адна справа, калі ствараеш для сябе, другое, калі сваімі талентамі чалавек дзеліцца з іншымі. Я радуюся, што ў Галіны Аляксандраўны столькі таленавітых вучаніц залатога ўзросту – наведвальніц нашага аддзялення, – з адкрыццём выставы віншавала прысутных дырэктар Глыбоцкага ТЦСАН Ала Стоцік.

_0003102
Галіна Машкова і не прытойвала захаплення сваімі вясёлымі і крэатыўнымі вучаніцамі, звяртаючыся да іх:

_0003121
– Я спадзяюся, што вы і надалей будзеце падтрымліваць усе мае творчыя ідэі.

_0003127
З пажаданнямі да спецыялістаў і наведвальніц аддзялення ТЦСАН пра далейшае, такое ж плённае, супрацоўніцтва звярнуліся загадчыца Дома рамёстваў Святлана Скавырка, кіраўнік народнага клуба майстроў “Крыніца” Святлана Кавальчук і метадыст па ткацтве Дома рамёстваў Алена Міхайлоўская. Як аказалася, у Алены Мікалаеўны была свая нагода для гонару і захаплення: дзве яе вучаніцы, наведвальніцы згаданага вышэй аддзялення ТЦСАН, на выставе прадставілі першыя свае творы – габелены.

_0003134
Адна з іх – Алена Канстанцінаўна Канцэдалава (амаль усё жыццё адпрацавала на мясакамбінаце) – вось што тады расказала:

– У 62 гады я цвёрда вырашыла расстацца з афіцыйнай работай, але сядзець у чатырох сценах – гэта не маё. У пятніцу я развіталася з калегамі, а ў панядзелак ужо прыйшла ў групу па фізкультуры “Эдэльвейс”. У тым жа годзе была створана “Палярная зорка” –  я і яе наведвала. Аднойчы ж убачыла майстар-клас па ткацтве, які праводзіла Алена Міхайлоўская, і мне так спадабаліся габелены, што вырашыла і сама навучыцца гэтаму рамяству. Ці займалася рукадзеллем раней? У савецкі час шыла для сябе любое адзенне, а таксама курткі і нават дублёнку, закончыўшы курсы кройкі і шыцця.

Вядомы ў Глыбокім майстар па вышыўцы, інкрустацыі саломкай і вязанні, удзельніца народнага клуба “Крыніца”  Эма Дземідовіч таксама актыўна праявіла сябе ў творчасці з выхадам на пенсію, у чым і прызналася прысутным. Яе вышываныя карціны таксама ўпрыгожылі сцены экспазіцыйнай залы. Дарэчы, Эма Іванаўна для наведвальніц аддзялення вядзе гурток “Марья-искусница” на даму і дзеліцца сакрэтамі майстэрства.

*  *  *

Сардэчна запрашаем у Дом рамёстваў на выставу “У гармоніі з узростам”: магчыма, сённяшняя ці заўтрашняя сустрэча з творамі лю
дзей, якія не жадаюць губляць ніводнай хвілінкі ў сваім жыцці, зменіць ваш шэры быт. Між іншым, як толькі ступіце крок у выставачную залу – вас сустрэнуць… совы, каляровыя, вялікія і малыя, з тканіны і з пацерак… Чаму менавіта гэтыя птушкі? Першае, што прыходзіць на розум (думаю, што амаль у кожнага такая асацыяцыя): сава – сімвал мудрасці. Але аказваецца…

– Сава – гэта талісман нашага аддзялення. Ён нас натхняе. Таму адна з цэнтральных работ “Совы нежные – счастье приносящие» (дакладна, як у арыгінале. – аўт.). Гэта калектыўны твор, створаны спецыялістамі і ўдзельнікамі розных гурткоў, – тлумачыла на тых жа “вячорках” Вольга Шаўчонак. – Саве прыпісваюць шмат якасцяў. Гэтая птушка і сімвал даўгалецця, і фінансавага  дабрабыту, раскрыцця скрытых магчымасцяў. А белая палярная сава – сімвал сужэнскіх адносін, бо птушкі ствараюць пару на ўсё жыццё.

Очень мудрая сова –
символ отделения,
Будет светлой голова
и масса вдохновения, –
спявалі ўдзельніцы вакальнага гуртка. І што праўда то праўда, натхняюцца жанчыны залатога ўзросту найлепшым чынам: на выставе – габелены, карціны вышываныя і маляваныя, падушачкі, упрыгожанні… Што ж пералічваць, загляніце на выставу самі!

Вам может понравиться

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

12 + 5 =



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: