ГЛЫБОЦКАМУ ДЗІЦЯЧАМУ ДОМУ СЯМЕЙНАГА ТЫПУ – 10 ГАДОЎ

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

10 гадоў мінула, як адкрыўся ў Глыбоцкім раёне дом сямейнага тыпу, у якім паспяхова гаспадарыць  сям’я Грабко. Таццяна Міхайлаўна і Рыгор Андрэевіч  – сталі самымі блізкімі людзьмі і нават анёламі-ахоўнікамі дзеткам, якія засталіся без бацькоўскай любові і ласкі. Тую добразычлівую атмасферу, якая пануе ў вялікай сям’і, не перадаць словамі – трэба там абавязкова пабываць. Заехаць ці зайсці з падарункамі. Ваша душа толькі дзякуй “скажа” за прыемныя хвіліны, праведзеныя ў цёплай сямейнай абстаноўцы, за кубачкам гарбаты і самаробнай смакатой (інакш гасцей там не сустракаюць) – і захочацца туды вярнуцца зноў.

DSC_1280-(1)

Менавіта з такімі адчуваннямі вярталася цудоўная кампанія маладых людзей, якія напярэдадні Міжнароднага дня дабрачыннасці (а ён значыцца ў календары 5 верасня), пагасцявалі ў сям’і Грабко. Праўда, што ёсць такая дата моладзь не ведала – у яе была зусім іншая нагода тут пабываць, а дакладней дзве.

DSC_1268
– Па-першае, юбілей з дня стварэння дома сямейнага тыпу! Па-другое, Дзень ведаў! – расказала адзін з арганізатараў паездкі, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Працук. – У нашай добрай справе паўдзельнічалі члены клуба валанцёраў “Добрыя справы”, моладзь Глыбоччыны – прадстаўнікі з арганізацый і прадпрыемстваў, а таксама супрацоўнікі Глыбоцкага РАНС. І кожны з іх прывёз свае падарункі і віншаванні.

DSC_1320
– На свяце “Бывай, лета! Добры дзень, школа!” раённы камітэт ГА “БРСМ на Цэнтральнай плошчы горада праводзіў акцыю “У школу з Добрым сэрцам”, падчас якой дзякуючы нераўнадушным удзельнікам святочнай праграмы былі сабраны канцылярскія прыналежнасці. Усю гэтую канцылярыю мы і падарылі дзеткам – выхаванцам дома сямейнага тыпу, – расказала першы сакратар РК ГА “БРСМ” Эла Ждановіч.

DSC_1339
Святлана Вартанян і яе букетныя паветраныя шарыкі адразу з парога стварылі святочны настрой, які не на хвілінку не пакідаў нікога. Валанцёры з клуба “Добрыя справы” ўзнагародзілі Рыгора Андрэевіча і Таццяну Міхайлаўну памятнымі медалямі і дыпломамі. Цырымонія прайшла ўрачыста, бо ўзнагароды “Лепшы тата”, “За выхаванне дзяцей”, “адлітыя” з дабром, цяплом і ўдзячнасцю, былі ўручаны сапраўдным  героям з залатымі сэрцамі.

Супрацоўнікі РАНС ад імя кіраўніцтва і калектыва падарылі тэматычныя падарункі і дапоўнілі віншаванне гульнямі, таксама тэматычнымі, так  бы мовіць, па службе.

Фатограф Алёна Шаршунс наладзіла шыкоўную фотасесію для ўсёй дружнай сям’і. Было весела, цікава і мадэлям, і гледачам.

Свята-экспромт прайшло на “ўра”! А якімі душэўнымі былі пасядзелкі за сталом з гарбатай і торцікамі. Толькі перш чым іх разрэзаць, юбіляры задзьмулі свечкі, загадаўшы жаданне. З нагоды свята на тортах запалілі халодныя фантанчыкі – такі маленькі феерверк атрымаўся на радасць дзеткам.

– І мы радаваліся разам з імі! А як жа нам не хацелася развітвацца. Нам так хораша было разам. І такая шчырая, сардэчная, даверлівая размова ў нас ішла за сталом. Таццяна Міхайлаўна – гэта кладзезь дабрыні і мудрасці. У гэты дом сапраўды хочацца вяртацца зноў і зноў, – не прытойвала эмоцый Таццяна Віктараўна.

І яны вернуцца. Абавязкова вернуцца за жыццёвай парадай, за незабыўным душэўным адпачынкам у дом, напоўнены дабрынёй, любоўю і міласэрнасцю, каб падзяліцца  частачкай сваёй шчодрай душы.

Вам может понравиться

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

одиннадцать − 7 =



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: