ГЛЫБАЧАНКА ЗНЯЛАСЯ Ў ІМІДЖАВЫМ ВІДЭАРОЛІКУ

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Як вядома, 10-12 кастрычніка гэтага года ў Магілёве пройдзе V Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Адмыслова да яго адкрыцця творчая група тэлеканала “Беларусь 24” на радзіме класіка нашай нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы, у вёсцы Вязынка здымала іміджавы відэаролік “Мы разам – мы вместе”. І як прыемна было даведацца, што ў гэтым караценькам тэлевізійным фільме здымалася наша зямлячка, глыбачанка, выпускніца раённай гімназіі, студэнтка другога курса Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, уладальніца тытула “Другая віцэ-каралева Вясна-2018” міжнароднага конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства “Каралева Вясна Беларусі-2018” Вераніка Адамовіч.

Вераника
Фота з сайта тэлеканала «Беларусь 24».


Пра ўдзел Веранікі ў гэтым прадстаўнічым і прэстыжным конкурсе, расказвала Алена Хайноўская (“Веснік Глыбоччыны”, №56 за 14 ліпеня гэтага года; публікацыя “Беларусачка Вераніка”). А першую старонку аднаго з нядаўніх жнівеньскіх нумароў рэспубліканскай газеты “СБ. Беларусь сегодня” (№162 за 24 жніўня) упрыгожыла фатаграфія дзвюх дзяўчат-прыгажунь, адна з якіх – Вераніка Адамовіч. У змешчанай інфармацыі паведамляецца і пра будучае важнейшае мерапрыемства сёлетняй восені — V Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, пра яго насычаную праграму і пра здымкі іміджавага відэароліка “Мы разам – мы вместе”. Парадуемся поспехам нашай таленавітай зямлячкі!

 

Вам может понравиться

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

два × 2 =



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: