У ГЛЫБОКІМ ПРАЙШЛО СВЯТА “ПРАВОДЗІНЫ ЗІМЫ”

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

У нядзелю на Цэнтральнай плошчы Глыбокага прайшло свята “Праводзіны зімы”. Гараджане песнямі клікалі вясну, танцавалі, актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах, куплялі прысмакі і сувеніры. Мароз прыпякаў, таму многія так і  не дачакаліся галоўнага святочнага дзейства – спальвання чучала зімы.

DSC_0360                      

Арганізатары мерапрыемства, як заўсёды, запрасілі прысутных акунуцца ў казку. На сцэне рэй вялі Іван Царэвіч, скамарохі, Вясна са сваёй дачкой і Зіма са світай, быў таксама Снежны волат, Лясун, Завірухі-завеі…

DSC_0406

Песнямі радавалі глыбачан самадзейныя артысты ўстаноў культуры раёна. З нецярпеннем чакалі гараджане конкурсу “Святочны слуп”. І чакалі недарэмна. Жадаючых “пакарыць вышыню” было, як заўсёды, нямала. Не ўсім, канечне, гэта ўдавалася. Балельшчыкаў на гэты раз здзівіла глыбачанка Кацярына Квяцінская, якая з лёгкасцю дастала прыз са слупа. Глыбачане актыўна падтрымлівалі ўдзельнікаў конкурсу свістуноў і конкурсу прыпевачніц.

DSC_0403

Гаспадары сельскіх падворкаў здзіўлялі сваім кулінарным майстрэрствам і творчымі здольнасцямі. Сярод іх праводзіўся конкурс “Пернікі і бублікі, крэндзялі і пышкі”. Падчас мерапрыемства выбралі таксама лепшае пудзіла зімы. Пераможцы атрымалі прызы.

DSC_0402

Напрыканцы свята ўсе дружна рушылі на набярэжную возера Кагальнае, дзе было спалена пудзіла зімы.

DSC_0374 DSC_0371 DSC_0366

DSC_0363

DSC_0352

DSC_0350

DSC_0339

DSC_0334

DSC_0332

DSC_0330

DSC_0324

DSC_0322

DSC_0321

DSC_0318

DSC_0312

DSC_0310

DSC_0308

DSC_0307

DSC_0305

DSC_0302

Вам может понравиться

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

9 + 12 =



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: