НА ГЛЫБОЧЧЫНЕ ЎЧАСТКІ ДЛЯ ГАЛАСАВАННЯ ГАТОВЫ ДА ПРАВЯДЗЕННЯ ВЫБАРАЎ

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Перадвыбарная кампанія, можна сказаць, выходзіць на фінішную прамую. Як паведамілі ў раённай выбарчай камісіі па правядзенні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў, участкі для галасавання на Глыбоччыне фактычна ўжо гатовы да правядзення выбараў. У гэтым пераканаўся і наш карэспандэнт, пабываўшы ў мінулы чацвер у аграгарадку Удзела,  на ўчастку для галасавання №16, які размешчаны ў адміністрацыйным будынку Удзелаўскага сельскага выканаўчага камітэта.

_0009004

Са старшынёй участковай выбарчай камісіі Валянцінам Шыпко дамовіліся аб сустрэчы а 16-й гадзіне. Якраз з гэтага часу на дзяжурства заступала і сакратар камісіі Алена Протас. Яны і расказалі пра ўсю праведзеную падрыхтоўчую работу, паказалі памяшканне, дзе працуе цяпер камісія, дзе непасрэдна будзе праходзіць само галасаванне.

_0009012
 Прасторная, светлая зала размешчана на першым паверсе будынка. У ёй цёпла і ўтульна. Усё тут прыгожа і з густам аформлена: прывабнае, у спакойных танах фарбавае аздабленне сцен, на вокнах – шыкоўныя шторы з ламбрыкенамі, кветкі…  Устаноўлены дзве кабіны для галасавання. У іх – усё неабходнае для таго, каб было зручна выбаршчыку: крэсла, дзе можна прысесць, столік, на ім — настольная лямпа, ручка для запісу. Празрыстая, у адпаведнасці з еўрастандартамі, скрыня, у якую выбаршчыкі будуць апускаць выбарчыя бюлетэні, размешчана на фоне трох сцягоў: Дзяржаўнага сцяга нашай краіны, а таксама сцяга Віцебскай вобласці і сцяга горада Глыбокае. Карацей, на ўчастку для галасавання створаны выдатныя ўмовы для работы ўчастковай камісіі, для афіцыйных наглядальнікаў і, канешне ж, для выбаршчыкаў.

_0009011
На ўчастку для галасавання №16 багата даведачных матэрыялаў пра кандыдатаў у дэпутаты: у вестыбюлі будынка, якраз перад уваходам у памяшканне, дзе непасрэдна будзе праходзіць галасаванне, устаноўлены інфармацыйны стэнд. Аформлены на ўчастку і спецыяльны куток для выбаршчыкаў.

—Наша ўчастковая камісія працуе ў адпаведнасці з раскладам работы, складзеным на гэтыя дні. Як і патрабуецца, пачынаючы з 2 лютага, размясцілі спіс выбаршчыкаў. Ён даступны для азнаямлення, — расказвае сакратар участковай камісіі Алена Протас. —  Масавасці не назіраецца, але некаторыя жыхары аграгарадка і навакольных вёсак прыходзяць на ўчастак, каб праверыць, удакладніць, ці ўключаны ў спіс і ці правільна ўказаны звесткі пра іх.

Пакуль вялі размову, якраз з гэтай нагоды на ўчастак зайшла жанчына. Пазнаёмліся — кладаўшчык УП “За Радзіму” Валянціна Якімовіч.

—Раней я жыла ў Лазічах, а пасля пераехала ва Удзела. Таму і вырашыла на хвілінку зазірнуць, пацікавіцца, ці правільна ў спісе выбаршчыкаў указана месца майго жыхарства, — патлумачыла прычыну свайго візіту Валянціна Раманаўна.
На ўчастку для галасавання №16 усё гатова для правядзення выбараў. Застаецца толькі пажадаць участковай камісіі далейшай паспяховай работы.   

 І ў завяршэнні гэтай публікацыі хочацца нагадаць вам, паважаныя нашы чытачы, што на наступным тыдні, пачынаючы з аўторка, 13 лютага і ўключна па суботу 17 лютага  будзе праходзіць датэрміновае галасаванне. Выкарыстаць гэтае права, прадастаўленая выбарчым заканадаўствам, могуць грамадзяне, якія па тых ці іншыхь уважлівых прычынах не змогуць прыйсці на выбарчыя ўчасткі ў нядзелю, 18 лютага, у дзень выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў.

Вам может понравиться

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

четыре × четыре =



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: