У 2017 ГОДЗЕ Ў ГЛЫБОЦКІМ РАЁНЕ ЗАРЭГІСТРАВАНА 367 НАВАРОДЖАНЫХ

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

У 2017 годзе, юбілейным для органаў ЗАГС Беларусі, у нашым аддзеле і сельвыканкамах Глыбоччыны было зарэгістравана 367 нованароджаных. Прычым хлопчыкаў і дзяўчынак нарадзілася амаль пароўну: 182 малышы і 185 малышак. У мінулым годзе дзве сямейныя пары адчулі шчасце нараджэння дзіцяці ўдвайне. У сям’і  Валерыя і Кацярыны Сабынічаў – дуэт вераснёўскіх дзяўчат, Віялеты і Міланы. Дзявочы  дуэт, але кастрычніцкі, – Ангелінка і Карынка – з’явіўся на свет у сям’і Святланы і Сяргея Стараннікаў.    DSC_0958Зарэгістраваць сваіх любых дачушак і сыночкаў ва ўрачыстай атмасферы, каб захаваць гэты асаблівы і шчаслівы момант,  вырашылі 18 сем’яў.

335 маленькіх беларусаў, чые бацькі маюць грамадзянства Рэспублікі Беларусь, мы зарэгістравалі ў мінулым годзе. Нараджаліся дзеткі і ў інтэрнацыянальных сем’ях: іх – 8. Таты нованароджаных – грамадзяне Расійскай Федэрацыі, мамы ёсць з Расіі, Украіны, Латвіі.

У 136 сем’ях нарадзіліся першынцы. 147 немаўлят з’явілася на свет ужо з ганаровым “званнем” брат ці сястра, як другое дзіця ў сям’і. А яшчэ на Глыбоччыне на 67 шматдзетных сем’яў стала больш, бо якраз столькі нованароджаных – трэцяе дзіцятка ў сям’і. 13 малышоў павялічылі колькасць дзетак у сямействе да чатырох.

На дэмаграфічныя рэкорды пайшлі чатыры сям’і: два малышы нарадзіліся шостымі па колькасці брацікаў і сястрычак, адзін – сёмым і яшчэ адзін – дзявятым (!).

Цікава ведаць. Дэмаграфічны бэбі-бум прыпаў на тры месяцы мінулага года: кастрычнік (38 рэгістрацый), студзень (37), сакавік (36).


Колькасць зарэгістраваных нованароджаных па месяцах:
студзень – 37 (18 хлопчыкаў і  19 дзяўчынак),
люты – 22 (11 хл. і  11 дз.),
сакавік – 36 (19 хл. і 17 дз.),
красавік – 29 (14 хл. і 15 дз.),
май – 26 (11 хл. і 15 дз.),
чэрвень – 31 (18 хл. і 13 дз.),
ліпень – 26 (14 хл. і 12 дз.),
жнівень – 32 (17 хл. і 15 дз.),
верасень – 31 (19 хл. і 12 дз.), самы хлапечы месяц па колькасці нараджэнняў хлопчыкаў у параўнанні з дзяўчынкамі,
кастрычнік – 38 (13 хл. і 25 дз.), самы дзявочы месяц  па колькасці нараджэнняў дзяўчынак,
лістапад – 33 (15 хл. і 18 дз.),
снежань – 26 (13 хл. і 13 дз.).


 

Вам может понравиться

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

тринадцать + один =



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: