УЗОРНЫЯ РУКАВІЦЫ – ДЛЯ ДЗЯЎЧЫНЫ-ЧАРАЎНІЦЫ

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Верхняе адзенне маладой жанчыны складаецца са світы, паўшарсцяной хусткі, тканай на кроснах, рукавіц, пояса, андарака (на здымку).

Міхайлоўская-А.,-касцюм-маладой-жанчыны

Світа прамога крою. Спінка і крыссе прамыя, нідзе не звужаюцца. Па баках устаўлены кліны. Рукавы прамыя. Каўнер стаячы. Злучальныя швы, выкананыя ўручную, знутры падшытыя шыўком “козлік”.

андарак
Світа зашпільваецца на кручкі і петлі і падпярэзваецца поясам, тканым “на дошчачках”. Край  правага крыса і ніз  рукавоў упрыгожаны шыўком “козлік” у два рады.                               

                          
Галаўны ўбор – паўшарсцяная хустка, тканая на кроснах, якая завязваецца пад бараду і зашпільваецца шпількай.

Андарак вытканы з паўшарсцяных нітак у тэхніцы чатырохнітовага ткацтва.  Ён складаецца з дзвюх частак, сшытых паміж сабой. Ніз падшыты нешырокай паласой крамнай тканіны, падабранай пад колер андарака. Па верхнім краі таксама прышытыя  палоскі крамнай тканіны, для таго, каб зручней было закласці складкі і сабраць на зборкі. Зверху прышыты пояс, які зашпільваецца на кручкі і петлі.             

                                                                                
Касцюм дапоўнены рукавіцамі, звязанымі ў тэхніцы арнаментальнага вязання. Абутак – чаравікі.

*  *  *

Над рэканструкцыяй касцюмаў працавалі Т. Г. Карнеева, А. М. Міхайлоўская, В. М. Логвін, В.В. Байкова.

Вам может понравиться

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

десять − шесть =



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: