І ХУСТКУ НА КОСЫ НАКІНЕ…

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Верхняе адзенне на Глыбоччыне: даследаванне і рэканструкцыя.

Мацюшонак-А.-у-жаночым-адзенні

Рэканструяваны варыянт жаночага верхняга адзення складаецца са світкі, хусткі, рукавіц, пояса. Світка прамога халатападобнага крою. Спінка і крыссе прамыя, нідзе не звужаюцца. Па баках устаўленыя кліны. Рукавы прамыя. Каўнер стаячы. Злучальныя швы выкананыя ўручную, знутры падшытыя шыўком “козлік”  .       

завязванне-хусткі,4
Край крыса, каўнер і ніз рукавоў – абшытыя чорным  аксамітам.

завязванне-хусткі,3
Світа зашпільваецца на гаплікі і падпярэзваецца поясам тканым “на бердзечку”.

завязванне-хусткі,-1
Галаўны ўбор – хустка. Завязваецца хустка па-асабліваму (на здымках). Спачатку  робіцца невялікі падварот унутр прамога краю хусткі, канцы звязваюцца ззаду пад валасамі, закрываючы лоб. Супрацьлеглы бок хусткі падварочваецца пад ніз, канцы падымаюцца ўверх і звязваюцца на галаве, вуглы выпраўляюцца. Вуглы закладваюцца адзін на другі і зашпільваюцца знізу шпількай. Пра такі спосаб завязвання хусткі расказала Антаніна Іосіфаўна Анашкевіч, 1929 года нараджэння, жыхарка вёскі Шо.

Касцюм дапоўнены рукавіцамі, звязанымі ў тэхніцы арнаментальнага вязання. Абутак – чаравікі.

Вам может понравиться

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

1 × два =



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: