ГЛЫБОЦКАЯ ЗГУШЧОНКА ГАНДЛЁВАЙ МАРКІ «СОВОК»

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

ААТ «Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат» працягвае развівацца і пашыраць геаграфію паставак сваёй прадукцыі. З нядаўняга часу прадпрыемства рэалізуе сумесны праект з ТАА «БАЛТКОМ» (Расія) па выпуску малака цэльнага згушчанага з цукрам 8,5% у металічнай бляшанцы пад гандлёвай маркай «Совок».

01_sovok_condensed_milk

Як і ўвесь асартымент вырабляемай гэтым прадпрыемствам прадукцыі, згушчонка гандлёвай маркі «Совок» выпускаецца ў сегменце кансерваў класа прэміум, і ёсць упэўненасць, што спадабаецца пакупнікам. Так што ўсе мы цяпер з задавальненнем можам набываць малако цэльнае згушчанае з цукрам гандлёвай маркі «Совок», паколькі гэта малако выраблена на нашым Глыбоцкім малочнакансервавым камбінаце.

 

Даведка

Кансервавы камбінат «БАЛТКОМ» — расійскі вытворца мясных і рыбных кансерваў — размешчаны ў горадзе Савецку Калінінградскай вобласці. Гэта свабодная эканамічная зона, што дае дадатковыя магчымасці ў фарміраванні канкурэнтнай цаны. Сёння вытворчая база займае плошчу 3,3 га. Адбудаваныя цахі аснашчаны найноўшым высокатэхналагічным абсталяваннем, якія адпавядаюць усім сучасным нормам. На дадзеным этапе тэхнічныя магчымасці і наладжаная вытворчасць дазваляюць выпускаць тут каля пяцідзесяці мільёнаў слоікаў кансерваў у год.

Вам может понравиться

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

2 × 1 =



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: