У ГАСЦЁЎНІ З ГАННАЙ ШАКОЛА

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

У апошнюю нядзелю лістапада ў раённай бібліятэцы адбылася чарговая   творчая вечарына “Пад акорды белага раяля”.

шакола(2)


На гэты раз  сябры літаратурна-музычнай гасцёўні “Сустрэчы для душы”, якой кіруе Жанна Юркевіч,  віталі кампазітара і спявачку  і юбілярку Ганну Казіміраўну Шакола. Сярод прысутных былі і яе калегі па творчасці: паэты, аўтары вершаваных зборнікаў Ганна Зінкевіч, Таіса Роліч, Таццяна Ломаш, на творы якіх Ганна Шакола напісала песні. У ходзе мерапрыемства ў выкананні Ганны Казіміраўны прагучалі песні на словы Віталя Гарановіча, Алеся Жыгунова, Людмілы Ардынскай, Марыі Ючкавіч, Зоі Наваенкі, Галіны Мароз. Вершы гэтых аўтараў увайшлі ў песенны зборнік “Пад акорды белага раяля”, які быў выдадзены сёлета напярэдадні “Вішнёвага фестывалю”. Душэўная цёплая атмасфера панавала ў зале: музыка спраўляла баль і ад гэтага святлей і лягчэй рабілася на душы. Чарговая сустрэча ў гасцёўні адбудзецца ў студзені наступнага года.

шакола(19)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

три − три =



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: