ПАТУПЫ: ЗАХАВАЕМ СПАДЧЫНУ ПРОДКАЎ

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

лл

Патупы. На першы погляд, нічым не адметная, , вёсачка Глыбоччыны. Сярод маленькіх населеных пунктаў, якіх шмат на карце раёна, Патупы вылучаюцца маляўнічымі пейзажамі і цікавым гістарычным мінулым. Калісьці вёска ўваходзіла ў склад маёнтка Новы Удзел і належала знакамітаму роду Корсакаў. А недалёка ад Патупаў быў маёнтак графа Забэлы Новы Двор. Сёння ж пра мінулае вёскі нагадвае хіба будынак былой карчмы ды падмуркі графскага дома і гаспадарчых пабудоў, а таксама вялікі парк.

DSC_0111

Колькі гадоў таму старшыня райвыканкама Алег Морхат прапанаваў стварыць у Патупах зону адпачынку для глыбачан. Агульнымі намаганнямі ў вёсцы была праведзена вялікая работа па добраўпарадкаванні. У бягучым годзе ў рамках праекта “Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь”, Узрэцкі сельскі Савет дэпутатаў рэалізаваў ініцыятыву “Зелёный путь к наследию предков”.  Дзякуючы фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза, у Патупах пачысцілі зарослыя трыснягом сажалкі, зрабілі стаянку для аўтатранспарту. А на мінулым тыдні ў Патупах правялі свята вёскі, якое прымеркавалі якраз да завяршэння работ у рамках ініцыятывы.

DSC_7228
Як ніколі шматлюдна было ў той дзень у Патупах. Мясцовыя жыхары хлебам-соллю віталі госцю мерапрыемства – старшыню Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Галіну Унуковіч. Потым удзельнікі мерапрыемства прайшліся па вясковай вуліцы. Старшыня Узрэцкага сельскага Савета дэпутатаў Пётр Дашкевіч паказаў, што зроблена ў вёсцы ў рамках рэалізацыі мясцовай ініцыятывы. Працягвалася свята ў Бабічоўскім сельскім Доме культуры.

DSC_7196
—Дзякуючы ініцыятыве нам удалося захаваць сядзібна-паркавы комплекс і зрабіць яго турыстычным аб’ектам. Не менш важна, што менавіта дзякуючы ініцыятыве ў маленькага населенага пункта з’явілася перспектыва для развіцця, — адзначыла, выступаючы на свяце Галіна Унуковіч.

І сапраўды, святлей, прыгажэй і чысцей стала ў Патупах. Як расказаў Пётр Дашкевіч, у рамках рэалізацыі ініцыятывы ў вёсцы аднавілі, вычысцілі тры сажалкі і каналы, якія іх злучаюць, падсыпалі дамбу, зрабілі стаянку для транспарту, устанавілі альтанкі, лавачкі, высеклі хмызняк, прывялі ў парадак паркавыя алеі і  абкасілі паркавую тэрыторыю.

У рабоце па добраўпарадкаванні былі задзейнічаныя шматлікія арганізацыі, спецыялісты, якія адказна працавалі на сваіх участках.

—Без падтрымкі кіраўніцтва райвыканкама, каардынатара праекта, многіх і многіх людзей, якія  дапамагалі і парадамі, і справай,  мы не справіліся б, – адзначыў Пётр Эдуардавіч. – Так, вялікую частку работ выканалі спецыялісты ПМК меліявадгас, УП ЖКГ. Дзякуй за дапамогу кіраўнікам і работнікам ААТ “Залатая падкова”,  райветстанцыі і ветлабараторыі, Глыбоцкай друкарні, Бабічоўскай бальніцы сястрынскага догляду, Узрэцкага лясніцтва.

Памятныя падарункі падчас свята атрымалі ўсе, хто дапамагаў у рэалізацыі ініцыятывы. Намеснік старшыні райвыканкама Алег Варша ўручыў ўзнагароды работнікам ПМК меліявадгас, якія былі занятыя на важным участку работы – займаліся ачысткай сажалак. Грамату раённага выканаўчага камітэта атрымаў адзін з лепшых машыністаў-экскаватаршчыкаў ПМК Аляксандр Міхмель. Падзякі старшыні раённага выканаўчага камітэта ўручаныя экскаватаршчыку Аляксандру Рагаценю, прарабу Андрэю Салодкаму, галоўнаму інжынеру  арганізацыі Мікалаю Мятле.

Словы ўдзячнасці гучалі і ў адрас тых людзей, дзякуючы якім вёска не знікла з карты раёна. На сённяшні дзень у Патупах пражываюць 24 дачнікі. Для многіх з іх гэта маленькая вёсачка стала роднай. Шмат сіл і энергіі прыкладаюць яны, каб на іх прысядзібных участках панавалі чысціня і парадак.

–Наша сям’я пераехала ў Патупы з хутара Кухарава ў пачатку 60-х гадоў, — расказвае Алена Уладзіміраўна, якая спецыяльна прыехала на свята роднай вёскі з Наваполацка. – Бацькі купілі дом, дзе калісьці была карчма, а потым  – школа. На той час у вёсцы было каля 150 жыхароў. Зараз я прыязджаю ў Патупы на выхадныя, каб зарадзіцца станоўчай энергіяй, адпачыць ад гарадской мітусні. І сёння я радуюся, што наша вёсачка не знікла, а жыве і развіваецца, няхай і ў новым, турыстычным кірунку.

Праект “Зелёный путь к наследию предков” завершаны, але работа па добраўпарадкаванні парка будзе працягвацца. Вясной на прыбярэжнай тэрыторыі плануюць пасеяць траву, пасадзіць маладыя дрэўцы і дэкаратыўныя кустарнікі. На выдзеленыя пад рэалізацыю ініцыятывы сродкі Узрэцкім сельскім Саветам дэпутатаў набытыя дзве лодкі і выратавальныя жылеты.

Ідэя стварэння ў Патупах турыстычнага комплексу крок за крокам увасабляецца ў жыццё. Магчыма, праз нейкі час невялічкая вёсачка і сапраўды стане папулярным месцам адпачынку для глыбачан і гасцей нашага раёна.  

Гэта публікацыя была падрыхтаваная ў рамках мясцовай ініцыятывы “Зелёный путь к наследию предков” праекта “Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь”, які фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН. Інфармацыя публікацыі не адлюстроўвае афіцыйную пазіцыю ЕС і ПРААН.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

17 − десять =



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: