ЖЫХАРЫ В. СВІЛА НЕ ЖАДАЮЦЬ РАЗЛІЧВАЦЦА З ЖКГ ЗА ВЫВАЗ СМЕЦЦЯ

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

На мінулым тыдні  ў навінах на агульнанацыянальным тэлеканале (АНТ) быў паказаны відэасюжэт з вёскі Свіла Падсвільскага сельвыканкама. Сяльчане расказвалі карэспандэнту аб тым, што, самі таго не ведаючы, сталі прымусовымі даўжнікамі жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна і вымушаны плаціць за вываз смецця, якое, па іх словах, ужо не збіраюць больш за паўгода.

ce0e5d88e7843dde1b1eed218f53cc82


У дадзенай сітуацыі  ні адна з праверак, якія пабывалі ва УП ЖКГ, не ўстанавіла парушэння заканадаўства:  зацверджаныя графікі былі, смеццезборнік хадзіў па раскладзе, выстаўленыя рахункі – правамерныя, а значыць, плаціць прыйдзецца.

—Самае дзіўнае ў гэтай сітуацыі, што грамадзяне, якія жывуць у вёсцы і спраўна разлічваюцца за вываз і захаванне цвёрдых бытавых адходаў (ЦБА),  смеццявоз бачаць, а  іх суседзі, што жывуць праз дзве-тры хаты ад іх  і плаціць не хочуць, кажуць, што машына не ходзіць, — гаворыць начальнік участка вывазу і захавання ЦБА Леанід Корнышаў. — Але, як кажучы, што зроблена, тое зроблена. У сувязі з гэтай сітуацыяй, хачу яшчэ раз расставіць акцэнты, звязаныя з “невядомай” для некаторых схемай збору смецця.

Першае: арганізавана гэта работа з мэтай навядзення чысціні і парадку ў сельскіх населеных пунктах, а таксама  змяншэння несанкцыянаваных звалак, якія,  у большасці выпадкаў, стыхійна з’яўляюцца ў прыдарожных лазняках, у нізінных месцах, у маладых пасадках непадалёку ад вёсак, жыхары якіх даказваюць, што ў іх няма смецця.

Да таго ж,  сабранае смецце мы пускаем на другасную перапрацоўку, што эканоміць значныя дзяржаўныя сродкі.

Другое: мы распрацавалі, зацвердзілі схему збору смецця па раёне, усталявалі графік. У больш населеных вёсках  смецце збіраем два, бывае тры разы, у месяц, а там, дзе  жыхароў не многа, – адзін раз у месяц. І з таго часу, як па вёсцы пачаў хадзіць смеццязборнік, кожны жыхар раз у месяц павінен аплочваць  гэту паслугу, незалежна ад таго выкідвае ён смецце раз у тры месяцы, ці  ў кожны прыход смеццязборніка. Грамадзянін выбірае сам, як яму зручней, але калі транспарт ходзіць, значыць, аплата быць павінна.

Трэцяе: працэс збору смецця абязлічаны. Калі праз вёску па графіку ва ўстаноўленыя дні і  гадзіны ходзіць смеццязборнік, то ніякія дагаворы з домаўладальнікамі мы заключаць не будзем: плаціць абавязаны ўсе зарэгістраваныя па месцы жыхарства грамадзяне і адмовіцца ад платы нельга. Раней аплачваць  паслугу можна было адзін раз у квартал, цяпер у абавязковым парадку – кожны месяц да 25 чысла.

Чацвёртае: калі, напрыклад, у доме зарэгістраваны трое чалавек, а пражываюць двое, плаціць трэба за траіх: па колькасці зарэгістраваных. Часта на восень і зіму пажылыя людзі пераязджаюць да  дзяцей у іншую мясцовасць, у другія райцэнтры і гарады. У такіх выпадках яны павінны паведаміць пра  ад’езд супрацоўнікам свайго сельвыканкама, а прыехаўшы на новае месца – атрымаць там часовую рэгістрацыю і плаціць там, дзе будуць пражываць.

Пятае: у вёсках смеццязборнік спыняецца там, дзе ёсць смецце, таму домаўладальнікі павінны сабраць яго, упакаваць і пакласці не за хатай ці пад яблыняй на агародзе, а на бачным месцы, ля праезджай часткі  ў зоне даступнай бачнасці. Калі смецце ў мяшках ці пакетах, то вадзіцель яго закіне, а калі ляжыць россыпам, то гаспадар павінен сам загружаць  яго ў машыну.  Вадзіцель ЖКГ зграбаць, змятаць і выкідваць яго не будзе,  бо гэта не яго абавязак. Кошт збору смецця  1 рубель 20 капеек  з аднаго чалавека ў месяц. Калі аплата не паступае, налічваецца пеня, і яна з кожным месяцам нарастае.

Шостае: у вёсцы Свіла мы зрабілі пляцоўку і хутка там будуць устаноўлены кантэйнеры для раздзельнага збору смецця. Таму просьба да вяскоўцаў: давайце будзем паціху вучыцца цывілізавана абыходзіцца са смеццем і  паважаць працу людзей, якія арганізоўваюць і забяспечваюць гэты працэс.

Мы цесна супрацоўнічаем са старшынямі сельвыканкамаў, старэйшынамі вёсак, вядзём тлумачальную работу сярод насельніцтва, разносім ім плацёжкі, каб кожны ведаў свой разліковы рахунак і суму для аплаты, перыядычна  рыхтуем публікацыі ў раённай газеце “Веснік Глыбоччыны”, паведамляем тэлефоны службаў ЖКГ, куды можна звярнуцца з пытаннямі. Інфармацыі дастаткова, таму, паважаныя гараджане і вяскоўцы, чытайце газеты, карыстайцеся нашымі паслугамі, своечасова іх аплачвайце і жывіце ў чыстых дамах, на чыстых вуліцах, у чыстых населеных пунктах — толькі разам мы можам гэтага дабіцца. Давайце супрацоўнічаць і выкідваць адходы ў смеццязборнікі.

Яшчэ раз нагадваем, што з усімі  пытаннямі па  вывазе і захаванні  цвёрдых бытавых адходаў нашы чытачы могуць звяртацца  ў разлікова-даведачны цэнтр УП ЖКГ па тэлефонах: 5-00-61, 5-60-39,
5-60-42.

Вам может понравиться

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

семнадцать + 11 =



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: