У ПАСТАЎНІК ФЕРМЫ “МАЦЯСЫ” ФІЛІЯЛА “КАРАЛІ” ПРАНІКЛІ ВАЎКІ І ЗАГУБІЛІ ТРОХ БЫЧКОЎ, ЧАЦВЁРТАГА ПАРАНІЛІ

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Пра тое, што ваўкі наносяць вялікую шкоду жывёлагадоўлі,  асабліва з надыходам халадоў,  у “ВГ” мы пішам часта. На жаль, не заўсёды ў час прымаюцца меры, каб прадухіліць напад драпежнікаў. Так, 24 лістапада 2017 года ў 4 гадзіны 30 мінут раніцы ў пастаўнік фермы “Мацясы” філіяла “Каралі” праніклі ваўкі і загубілі трох бычкоў, чацвёртага паранілі.

3bf978f15c9c40f43fd6d5551bd
—Надыходзяць халады, і ваўкі вучаць маладняк паляваць на жывёлу. Прасцей, вядома, паляваць на дамашнюю, — гаворыць галоўны ветэрынарны ўрач раёна Леанід Стоцік.  – Каб такія выпадкі, як у філіяле “Каралі”, не паўтарыліся ў іншых гаспадарках раёна, трэба сур’ёзна паклапаціцца пра жывёлу, якая знаходзіцца ў пастаўніках. Кіраўнікі гаспадарак, спецыялісты павінны наладзіць  добрае асвятленне пастаўнікоў, умацаваць дзверы ў памяшканнях,  правесці інструктаж з вартаўнікамі, забяспечыць  іх яркімі ліхтарыкамі. Усё ж такі воўк, хоць і драпежнік, баіцца чалавека, пачуўшы яго,  уцякае ў лясныя масівы. Напад на жывёлу адбыўся на тэрыторыі, дзе арандатарам паляўнічых угоддзяў з’яўляецца Глыбоцкі доследны лясгас. Інфармацыя аб здарэнні была даведзена да іншых паляўнічых гаспадарак раёна. І ў нядзелю, 26 лістапада, паляўнічыя наладзілі паляванне на ваўкоў у лясах каля вёскі Мацясы. Але выйсці на драпежнікаў не ўдалося. І па прычыне міграцыі ваўкоў, якія за ноч могуць на 60-80  кіламетраў адыходзіць, а потым вяртацца на ранейшае месца. Таму паляванне на драпежнікаў трэба арганізоўваць пастаянна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

три + 15 =



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: