НА КАМБІКОРМАВЫМ ЗАВОДЗЕ АДКРЫТА СПАРТЫЎНАЯ ЗАЛА

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

НАПРЫКАНЦЫ  ЛІСТАПАДА   НА КАМБІКОРМАВЫМ ЗАВОДЗЕ АДКРЫТА  СПАРТЫЎНАЯ ЗАЛА, ГІСТОРЫЯ РЭКАНСТРУКЦЫІ ЯКОЙ ПАЧАЛАСЯ ЯШЧЭ Ў 2012 ГОДЗЕ: ЧЫРВОНУЮ СТУЖКУ ПЕРАРЭЗАЛІ СТАРШЫНЯ РАЙВЫКАНКАМА АЛЕГ МОРХАТ І ГЕНЕРАЛЬНЫ ДЫРЭКТАР ПРАДПРЫЕМСТВА МЕЧЫСЛАЎ МОРХАТ. СЁННЯ Ў ЗАЛЕ МОЖНА ПРАВОДЗІЦЬ РОЗНЫЯ СПАБОРНІЦТВЫ.

камбікормавы-свята-023

Алег Морхат і генеральны дырэктар ААТ “Глыбоцкі камбікормавы завод” Мечыслаў Морхат. Алег Віктаравіч сказаў цёплыя словы пра кіраўніцтва прадпрыемства, якое вялікую ўвагу ўдзяляе стварэнню належных умоў для працы і адпачынку  сваіх работнікаў, прапагандзе здаровага ладу жыцця, а Мечыслаў Віктаравіч за актыўны ўдзел у фізкультурна-аздараўленчай, спартыўна-масавай рабоце і грамадскім жыцці прадпрыемства ўручыў узнагароды лепшым спартсменам камбікормавага завода – Андрэю Пахілку, Андрэю Дзікавіцкаму, Вадзіму Трусевічу, Ігару Рагавому, Антону Бейнаровічу, Яўгену Мартыновічу і Паўлу Козелу.

камбікормавы-свята-027
У здаровым целе – здаровы дух. І Андрэй Пахілка, нязменны лідар раёна ў гіравым спорце ў абсалютнай катэгорыі, выступіў з паказальнымі выступленнямі: 24-кілаграмовая гіра ў яго руках лятала, як пушынка, і лоўкасць, сіла, майстэрства спартсмена выклікалі  захапленне ва ўсіх, хто прысутнічаў у зале.

камбікормавы-свята-029
Намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Таццяна Зяваліч у сваім выступленні заўважыла, што ў такой зале можна праводзіць турніры, спартыўныя мерапрыемствы раённага  ўзроўню.

камбікормавы-свята-002
На адзін спартыўны аб’ект у Глыбокім стала больш. І гэта здорава! Не толькі работнікі завода, але і бліжэйшых прадпрыемстваў свой вольны час будуць карысна і актыўна праводзіць у цудоўнай зале, у якой можна пагуляць у валейбол, баскетбол, заняцца гіравым спортам, гімнастыкай. І ўмацаваць сваё здароўе, узняць настрой і ўрэшце паверыць у сябе як у фізкультурніка і спартсмена.

Вам может понравиться

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

три × четыре =



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: