ЯК У ГЛЫБОКІМ РАБІЛІ СНОП НА КОНКУРС

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

На “Дажынках-2017”, якія праходзілі ў Дуброўне, у рамках вялікай святочнай праграмы праводзіўся конкурс снапоў. Паводле ўмоў, кожны раён павінен быў падрыхтаваць дажыначны сноп, які б прадставілі б дзяўчаты ў традыцыйных нацыянальных касцюмах.У гэтым цікавым конкурсе Глыбоцкі раён заняў трэцяе месца.

Сноп-прызёр


–Калі ў Доме рамёстваў працавала Марыя Вячаславаўна Ермаловіч, народны майстар па пляценні саломкі, то ў яе заўсёды быў запас саломы, – гаворыць малодшы навуковы супрацоўнік Дома рамёстваў Таццяна Карнеева. – Сёння Марыя  Вячаславаўна на заслужаным адпачынку, і такога запасу няма. І пасля таго, як мы атрымалі палажэнне аб правядзенні конкурсу, прыйшлося задумацца: а дзе ўзяць матэрыял? І такі, каб сноп атрымаўся прыгожым.

– Узялі ў адной з гаспадарак раёна?

– Сёлета на сваіх сотках я пасеяла жыта. Яно вырасла роўнае, прыгожае. Убрала яго, высушыла. Мне вельмі спадабаліся каласкі, я іх састрыгла і паставіла ў вазу. І думаць не думала, што ўсё гэта мне праз нейкі час спатрэбіцца. Праўда, сваёй саломы не хапіла, і нам прывезлі сноп з сельскагаспадарчай арганізацыі.

–І з чаго пачалі?

–З таго, што пазваніла Марыі Вячаславаўне і папрасіла  ў яе дапамогі. Марыя Вячаславаўна і расказала мне, што і як трэба рабіць. Салома – матэрыял лёгкі, паставіць сноп на дварэ – вецер знясе яго. Патрэбен каркас. Драўляны каркас зрабіў муж нашай загадчыцы Уладзімір Скавырка. Абклалі каркас  саломай, умацавалі салому ніткамі, упрыгожылі тасьмой, кветкамі. Частку саламяных кветак зрабіла я, частку – майстар з Падсвілля Наталля Пятроўна Васілеўская. Вырашылі, каб прыгажэй было, размясціць іх у два ярусы.

–Сноп сапраўды атрымаўся вельмі прыгожым.

–У гэтым заслуга ўсяго нашага калектыву і, канечне ж, Марыі Вячаславаўны Ермаловіч.

–І хто прадстаўляў яго на конкурсе на “Дажынках”?

–Нашы дзяўчаты ў традыцыйных нацыянальных касцюмах, якія насілі на Глыбоччыне. У тых касцюмах, якія мы зрабілі да абласнога конкурсу “Сцяжкі майстэрства”, які ўжо стаў традыцыйным. І сноп, і нашы прыгожыя дзяўчаты ў нацыянальных строях  проста не маглі не спадабацца журы. Як вынік – трэцяе месца і дыплом.

Фота Таццяны Карнеевай.

Вам может понравиться

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

двадцать − 17 =



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: