МАБІЛЬНЫ СПАРТЫЎНЫ ЦЭНТР БУДЗЕ СТВОРАНЫ Ў ГЛЫБОЦКІМ РАЁНЕ

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Мабільны спартыўны цэнтр дапаможа выяўляць у школах і населеных  пунктах раёна дзяцей, жадаючых займацца спортам, стане стартавай пляцоўкай для іх далейшага самаўдасканалення.

32393f6e26a9725435a7c0a0097cf03e20cb7218


Са слоў галоўнага спецыяліста аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама  Таццяны Зяваліч, над рэалізацыяй ідэі будуць працаваць  спецыялісты фізкультурна-аздараўленчага цэнтра і дзіцячай юнацкай спартыўнай школы. Яны будуць выязджаць у населеныя пункты раёна, праводзіць з жыхарамі раёна гутаркі, тэсціраванне, арганізоўваць спаборніцтвы, заахвочваць працуючых грамадзян да здачы спартыўных нарматываў, выяўляць самых здольных, фізічна загартаваных дзяцей і падлеткаў, якія змогуць  затым займацца  і трэніравацца  ў гуртках, клубах і секцыях дзіцячай юнацкай спартыўнай школы ў Глыбокім  пад кіраўніцтвам  вопытных педагогаў-інструктараў.

Падобная практыка работы дапаможа  жыхарам раёна разнастаіць вольны час, умацаваць здароўе.

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru